Эжэн Анатоль Дэмарсэ
Эжэн Анатоль Дэмарсэ | |
---|---|
фр.: Eugène Demarçay | |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1852 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 5 сакавіка 1903 (51 год) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Альма-матар |
Эжэн Анатоль Дэмарсэ (фр.: Eugène-Anatole Demarçay; 1 студзеня 1852, Парыж, Францыя — 5 сакавіка 1903, Парыж, Францыя) — французскі хімік, які адкрыў рэдказямельны элемент еўропій.
Асноўныя працы прысвечаны арганічнай і неарганічнай хіміі. Быў спецыялістам у спектраскапіі. У 1870-х гадах праводзіў даследаванні эсенцыі і эфіраў ненасычаных кіслот. Пазней у 1880-х гадах вывучаў лятучасць металаў пры нізкіх цісках і тэмпературах. У працэсе гэтых работ Э. Дэмарсэ прапанаваў канструкцыю высокаэфектыўнага апарата, прызначанага для стварэння нізкіх тэмператур. Апарат працаваў на прынцыпе астуджэння пашыральнага газу. У 1890 годзе ўдасканаліў метад падзелу рэдказямельных металаў, што дазволіла яму вылучыць шэраг новых элементаў, у прыватнасці так званую «самарыевую зямлю» (у 1896). Пазней у 1901 годзе пасля падрабязнага спектральнага аналізу даказаў, што гэты элемент з’яўляецца еўропіем. Прывёў адзін з доказаў наяўнасці новага элемента радыя ва ўранавых адходах — шляхам правядзення спектраскапічнага аналізу паказаў прысутнасць у іх новай лініі.