Эймунтас Някрошус

Эймунтас Някрошус
літ.: Eimuntas Nekrošius
Дата нараджэння 21 лістапада 1952(1952-11-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 2018(2018-11-20)[1] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія тэатральны рэжысёр, рэжысёр
Тэатр
Узнагароды
Сайт menofortas.lt

Эймунтас Някрошус (літ.: Eimuntas Nekrošius; 21 лістапада 195220 лістапада 2018, Вільнюс) — літоўскі тэатральны рэжысёр.

Біяграфія

Нарадзіўся 21 лістапада 1952 года ў сялянскай сям’і. У васемнаццаць гадоў паступіў у Літоўскую дзяржаўную кансерваторыю, праз год паступіў у Маскве ў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва на рэжысёрскае аддзяленне да А. А. Ганчарова.

Пасля заканчэння вучобы працаваў у Каўнаскім драматычным тэатры (1979—1980), пасля чаго працаваў у Вільнюсе ў Дзяржаўным маладзёжным тэатры Літвы (1978—1992). У 1998 годзе стварыў свой тэатр «Мяно фортас». Нязменнымі мастакамі спектакляў Някрошуса з’яўляюцца яго жонка Надзея Гульцяева і сын Марыус Някрошус.

Памёр 20 лістапада 2018 года ў Вільнюсе.

Прызнанне і ўзнагароды

  • Дзяржаўная прэмія Літоўскай ССР (1983)
  • Дзяржаўная прэмія СССР (1987)
  • Прэмія Балтыйскай асамблеі (1994)
  • Нацыянальная прэмія Літвы па культуры і мастацтву (1997)
  • Літоўская Нацыянальная прэмія прагрэсу (2008)

Зноскі

Спасылкі