Эйрык I Крывавая Сякера (нарв.: Eirik Blodøks; 885—954) — кароль (конунг) Нарвегіі ў перыяд з 930 па 934 г., сын Харальда I Цудоўнавалосага, бацька караля Харальда II Шэрая Шкура, прадстаўнік дынастыі Інглінгаў. Быў скінуты ў 934 годзе сваім братам Хоканам Добрым.
Сваю мянушку «Крывавая сякера» Эйрык атрымаў за шматлікія злачынствы. У адным з лацінскіх тэкстаў яго назвалі fratris interfector — «братазабойца».