Эканоміка Сінгапура

Эканоміка Сінгапура
Краіна
Месцазнаходжанне
Намінальны ВУП 323 907 234 412,34 $[1]
Намінальны ВУП на душу насельніцтва 57 714 $[2]
ВУП (ППЗ) 528 139 406 172 Міжнародны долар[3]
ППЗ ВУП на душу насельніцтва 94 104,704 Міжнародны долар[4]
Тэмп росту рэальнага ВУП 2,5 %[5]
Сумарныя запасы 285 000 274 600 $[6]
Узровень інфляцыі 0 ± 0,1 %[7]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Гатэль Marina Bay Sands

Сённяшні Сінгапур — сусветны транспартны, гандлёвы, фінансавы, адукацыйны, інавацыйны, тэнналагічны, лагістычны, прамысловы хаб. Гэта трэці вядучы сусветны фінансавы цэнтр, другі па велічыні ў свеце па колькасці казіно і рынку азартных гульняў, і трэці па велічыні ў свеце нафтаперапрацоўчы цэнтр. Сінгапур з’яўляецца лідарам шматлікіх сацыяльна-эканамічных рэйтынгаў, пачынаючы з трэцяга месца па душавым ВУП. Некалькі гадоў запар Сінгапур прызнаецца самай тэхналагічна падрыхтаванай нацыяй свету.[8] Сусветны банк адзначае, што Сінгапур — адна з найзручнейшых для вядзення бізнесу краін.

Гісторыя эканамічнага развіцця

Пасля набыцця незалежнасці ў 1965 годзе пазбаўлены рэсурсаў Сінгапур зрабіў стаўку на кваліфікаваныя кадры, замежныя інвестыцыі, экспарт і зручнасць геаграфічнага становішча — і эканоміка дзяржавы-вострава адразу пайшла ўгoру. Разам з Ганконгам, Тайванем і Паўднёвай Карэяй Сінгапур быў аднесены да ліку Азіяцкіх тыграў, але «горад ільва» здолеў апярэдзіць астатнюю тройку, дэманструючы ў 1965—1995 штогадовы прырост ВУП у 6 %. У ХХI ст., хоць тэмпы росту эканомікі крыху запаволіліся, Сінгапур застаецца верным сабе ў сваім паспяховым развіцці. Нават крызісны 2009 выклікаў рэцэсію ўсяго ў −0,6 %, а ўсе 2010-я ВУП расце на 2-4 % штогод. Змяншэнне тэмпаў росту эканомікі тлумачыцца тым, што Сінгапур увайшоў у групу развітых краін і ў пэўным сэнсе дарос да «эканамічнай столі». Праблема, якая чакае эканоміку вострава — непазбежнае старэнне насельніцтва.

Асаблівасці эканомікі

Дынамічная, арыентаваная на экспарт, рынкавая эканоміка Сінгапура надзіва адкрытая і свабодная ад карупцыі. Нізкія падаткі, стабільныя цэны, і неймаверны душавы ВУП — усё гэта прыцягвае глабальных інвестараў, у першую чаргу, да сваіх сектараў высакатэхналагічнай прамысловасці і фінансавых паслуг. Узровень беспрацоўя вельмі нізкі (2,2 % у 2017)[9].

Эканоміка моцна залежыць ад сферы паслуг, доля якой у ВУП складае 75,2 % (2017), прамысловасць — 24,8 %.[9] Высакатэхналагічная прамысловасць стварае большую частку сінгапурскага экспарту: гэта найноўшая электроніка, медыцынскае і аптычнае абсталяванне, лекі, нафтапрадукты, прадукцыя хімічнай прамысловасці.Сельская гаспадарка не вядзецца.

Знешні гандаль

Хоць гандлёвыя адносіны Сінгапура прасціраюцца па ўсім свеце, асаблівую ўвагу горад-дзяржава надае сувязям з партёрамі па рэгіёне. У 2015 годзе Сінгапур разам з іншымі членамі АСЕАН стварыў Эканамічную супольнасць АСЕАН. Для Сінгапура характэрны ўстойлівы дадатны гандлёвы баланс (+ 56 млрд долараў у 2016 годзе). Каля 30 % сінгапурскага экспарту прыходзіцца на Кітай, Ганконг і Тайвань. Наступныя партнёры — Малайзія (10,6 %), Інданезія (7,8 %), ЗША (6,7 %), Японія і Паўднёвая Карэя (па 4,5 %)[10]. Структура імпарту амаль тая самая, за выняткам таго, што сярод важных партнёраў паўстаюць Саудаўская Аравія, ААЭ, Кувейт і Катар — нафта і газаэкспарцёры. Іх сумарная доля складае 7 %.[11]

Транспарт

Порт Сінгапура з’яўляецца адным з пяці самых ажыўленых партоў у свеце; аэрапорт Чангі — адзін з самых сучасных аэрапортаў, а нацыянальны перавозчык Singapore Airlines у 2018 прызнаны лепшымі авіялініямі свету.

Зноскі

  1. World Bank Open DataСусветны банк. Праверана 20 кастрычніка 2018.
  2. World Bank Open DataСусветны банк. Праверана 27 мая 2019.
  3. World Bank Open DataСусветны банк. Праверана 8 чэрвеня 2019.
  4. World Bank Open DataСусветны банк. Праверана 11 чэрвеня 2019.
  5. http://www.imf.org/external/datamapper/NGDP_RPCH@WEO?year=2017
  6. World Bank Open DataСусветны банк. Праверана 1 мая 2019.
  7. http://www.imf.org/external/datamapper/PCPIEPCH@WEO?year=2016
  8. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2018. Праверана 10 верасня 2018.
  9. а б https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/sn.html Архівавана 12 красавіка 2019.
  10. http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=192&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Partner&year=2016
  11. http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=192&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Partner&tradeDirection=import&year=2016