Эль-Камышлы[1] — горад на паўночным усходзе Сірыі, на мяжы з Турцыяй, паблізу ад Ірака. Знаходзіцца ў мухафазе Хасеке, адміністрацыйны цэнтр раёна. Фактычная сталіца Дэмакратычнай Федэрацыі Паўночнай Сірыі. Міжнародны аэрапорт (код IATA — KAC). Заснаваны ў 1926 як чыгуначная станцыя на лініі ад Тартуса.