Эма Веянт
Эма Веянт | |
---|---|
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | плаванне[d][2] |
Нарадзілася |
24 снежня 2001[1] (23 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
Эма Веянт (англ.: Emma Weyant; нар. 24 снежня 2001, Сарасота, Фларыда, ЗША) — амерыканская плыўчыха, якая спецыялізуецца на комплексным плаванні, сярэбраны прызёр па плаванні на Летняй Алімпіядзе 2020.
Біяграфія
На перанесеных з-за пандэміі каранавіруса з 2020 на 2021 год Летніх Алімпійскіх гульнях заваявала сярэбраны медаль у заплыве 400 метраў комплексным стылем, стаўшы другой пасля японскай плыўчыхі Юі Ахасі і апярэдзіўшы сваю суайчынніцу Хейлі Флікінгер.
На чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе ў снежні 2021 года заваявала сярэбраны медаль у эстафеце 4×200 метраў вольным стылем, але пры гэтым не ўдзельнічала ў фінале, а толькі ў кваліфікацыі.
На чэмпіянаце свету 2022 заваявала бронзавы медаль у комплексным плаванні на 400 метраў.