Эма Макі
Эма Макі | |
---|---|
англ.: Emma Mackey | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Emma Margaret Marie Tachard-Mackey |
Род дзейнасці | актрыса, мадэль, кінаактрыса |
Дата нараджэння | 4 студзеня 1996[1] (29 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эма Макі (англ.: Emma Mackey; нар. 4 студзеня 1996 года, Ле-Ман) — франка-брытанская актрыса. Атрымала вядомасць дзякуючы выкананню ролі Мэйв Уайлі ў тэлесерыяле «Палавое выхаванне».
Акцёрскі дэбют адбыўся ў 2016 годзе, калі яна атрымала ролю ў фільме жахаў «Барсучая паласа». У 2018 годзе яна сыграла ў фільме «На вышэйшым узроўні». З 2019 года выконвае адну з галоўных роляў у тэлесерыяле «Палавое выхаванне» у кампаніі такіх акцёраў, як Эйса Батэрфілд і Джыліян Андэрсан.
У 2020 годзе выйшаў фільм «Зімовае возера» з яе ўдзелам. У маі 2020 года стала вядома, што Эма адыграе галоўную ролю ў фільме «Эмілі» пра жыццё Эмілі Бронтэ. У 2021 годзе выйшла гістарычная меладрама «Эйфель», у якой Эма сыграла ўмілаваную знакамітага Гюстава Эйфеля ў выкананні Рамена Дзюрыса.
У лютым 2022 года выйшаў дэтэктыў з яе ўдзелам — «Смерць на Ніле», працяг фільма «Забойства ва „Усходнім экспрэсе“» пра бельгійскага дэтэктыва Эркюля Пуаро.
Зноскі
- ↑ Emma Mackey // https://pantheon.world/profile/person/Emma_Mackey Праверана 9 кастрычніка 2017.