Эн Тарта

Эн Тарта
эст.: Enn Tarto
Нараджэнне 25 верасня 1938(1938-09-25)[1]
Смерць 18 ліпеня 2021(2021-07-18)[2] (82 гады)
Партыя
Член у
Адукацыя
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эн Тарта (эст.: Enn Tarto, 25 верасня 1938, Тарту — 18 ліпеня 2021) — эстонскі грамадскі і палітычны дзеяч. Член VII, VIII і IX Рыйгікогу (1992—2003).

Біяграфія

Неаднаразова арыштоўваўся, адбываў пакаранні ў папраўча-працоўных лагерах за антысавецкую дзейнасць, першы раз яшчэ школьнікам. 4 лістапада 1956 года Эн Тарта і іншыя члены Эстонскай маладзёжнай брыгады (Eesti Noorte Malev) распаўсюджвалі ўлёткі ў падтрымку Венгерскіх падзей 1956 года.

З 1969 па 1971 год вучыўся ў Тартускім універсітэце, быў выключаны за антысавецкую дзейнасць. Працаваў на розных гаспадарчых працах у калгасах, рэстаўратарам, качагарам. Публічна патрабаваў ад СССР вывесці свае войскі з Афганістана. Адзін з арганізатараў маршу пратэсту вакол савецкай вайсковай базы пад Тарту 8 сакавіка 1989 года.

Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.

Зноскі