Эрвін Куман (нідэрл.: Erwin Koeman; нар. 20 верасня1961) — галандскі футбаліст і трэнер.
Гуляў на пазіцыі паўабаронцы ў клубах «Гронінген» (1978—79, 1982—85, 1994—98, 210 гульняў, 48 галоў), «ПСВ Эйндхавен» (1979—82, 1990—94, 144 гульні, 21 гол), «Мехелен», Бельгія (1985—90, 106 гульняў, 22 галы). Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў 1988 і Суперкубка Еўропы 1988. Чэмпіён Нідэрландаў 1991 і 1992, Бельгіі 1989, уладальнік Кубка Бельгіі 1987. За зборную Нідэрландаў (1983—94) 31 гульня, 2 галы. Чэмпіён Еўропы 1988 (4 матча, 0 галоў). Удзельнік чэмпіянату свету 1990 (1 матч, 0 галоў). Ачольваў «Валвейк» (2004—2005, 2012—2014), «Феенорд» (2005—2007), зборную Венгрыі (2008—2010). Старэйшы брат Рональда Кумана, якому ў 2014—2017 гадах дапамагаў у «Саўтгемптане» і «Эвертане».
Крыніцы
↑Erwin Koeman // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.