Эрнст Іаган Бірон (руск.: Эрнст Иога́нн Биро́н, ням.: Ernst Johann von Biron; 23 лістапада [3 снежня] 1690, мыза Калнцэем (Курляндскае і Земгальскае герцагства, цяпер Калнцыемс, Елгаўскі край, Латвія — 17 [28] снежня 1772, Мітаўскі палац, герцагства Курляндыя) — фаварыт рускай імператрыцы Ганны Іванаўны, рэгент Расійскай імперыі ў кастрычніку — лістападзе 1740 года, граф Свяшчэннай Рымскай імперыі (з 1730), герцаг Курляндскага і Земгальскага герцагства з 1737 года, у 1740—1761 гадах знаходзіўся ў ссылцы.