Эрык Ла Саль
Эрык Ла Саль | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 23 ліпеня 1962[1] (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, кінарэжысёр, тэлеакцёр, кінаакцёр |
IMDb | ID 0005113 |
![]() |
Эрык Ла Саль (нар. 23 ліпеня 1962) — амерыканскі акцёр і рэжысёр.
Біяграфія
нарадзіўся і вырас у Хартфардзе. Ён два гады вучыўся ў Джульярдскай школе, затым у 1984 годзе перайшоў у Школу мастацтваў Нью-Ёркскага ўніверсітэта, але дыплом так і не атрымаў. Пасля таго, як ён пакінуў вучобу, Ла Саль удзельнічаў у пастаноўках тэатральнай кампаніі «Шэкспір у парку». Неўзабаве ён атрымаў ролі на Брадвеі, Оф-Брадвеі і ў тэлевізійнай мыльнай оперы «Адно жыццё, каб жыць».
У 1988 годзе Ла Саль зняўся з Эдзі Мёрфі ў фільме «Паездка ў Амерыку».
У 1994 годзе ён пачаў здымацца ў медыцынскім драматычным тэлесерыяле «Хуткая дапамога» ў ролі доктара Пітэра Бентана. Ла Саль удзельнічаў у серыяле на працягу 8 сезонаў. У 2009 годзе ён вярнуўся ў серыял на два заключныя эпізоды фінальнага 15 сезона, а таксама зняў адзін з эпізодаў. Агулам ён зняўся ў 171 серыі. Пасля «Хуткай дапамогі» ў яго было некалькі невялікіх роляў у фільмах і серыялах. Спрабаваў сябе ў рэжысуры, зняўшы некалькі фільмаў і, у прыватнасці, пару эпізодаў серыяла «Закон і парадак: Спецыяльны корпус».
Зноскі
- ↑ Eriq La Salle // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.