Этымалагічны слоўнік беларускай мовы

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы
Мова арыгінала беларуская

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы — шматтомны этымалагічны слоўнік беларускай мовы, які ствараецца ў Інстытуце мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Праца над слоўнікам распачалася ў сектары агульнага і славянскага мовазнаўства Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР у 1966 г. пры ўдзеле В. У. Мартынава, А. Я. Супруна, Г. А. Цыхуна, Р. У. Краўчука, А. Я. Міхневіча і інш. Першы том выйшаў з друку ў 1978 годзе, апошні па часе 14-ы том — у 2017 годзе (выданне працягваецца)[1].

Слоўнік адлюстроўвае[1]:

  • новыя з’явы ў мове (у тым ліку тэрытарыяльна абмежаваныя);
  • запазычаную лексіку;
  • экспрэсіўную лексіку;
  • інфармацыю пра геаграфічнае пашырэнне лексікі.

Крыніцамі для стварэння выдання сталі больш за 120 слоўнікаў, манаграфій, навуковых артыкулаў, апублікаваных у ХІХ-ХХ стст. «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» мае важнае значэнне не толькі для нацыянальнага мовазнаўства, але і для славянскай лінгвістыкі ўвогуле[1].

Крыніцы

  1. а б в Сучасная беларуская літаратурная мова : вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па філалагічных спецыяльнасцях / [Д. В. Дзятко і інш.] ; пад рэдакцыяй Д. В. Дзятко. — 2-е выд., папраўленае і дапоўненае. — Мінск: Вышэйшая школа, 2020. — 588 с. — ISBN 978-985-06-3185-5.