Якаў Адамавіч Траццякоў
Якаў Адамавіч Траццякоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 (23) кастрычніка 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 снежня 1985 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1941—1946 |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Якаў Адамавіч Траццякоў (10 (23) кастрычніка 1916, Зябраўка, Магілёўская губерня — 4 снежня 1985, Амурская вобласць) — наводчык гарматы 1955-га знішчальна-супрацьтанкавага артылерыйскага палка, старшына, поўны кавалер Ордэна Славы. Член КПСС з 1943 года.
Біяграфія
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1916 года ў вёсцы Зябраўка (цяпер — Гомельскі раён Гомельскай вобласці) ў сялянскай сям’і.
Працаваў трактарыстам у калгасе.
У Чырвонай Арміі з ліпеня 1941 года. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з красавіка 1942 года. Ваяваў на Заходнім, Бранскім, Цэнтральным, 1-ым і 2-ім Беларускіх франтах.
Наводчык гарматы 1955-га знішчальна-супрацьтанкавага палка малодшы сяржант Траццякоў з баявым разлікам 23 снежня 1943 года падчас бою за населены пункт Гадзілавічы (Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) разбіў тры бліндажы і дзот, падавіў 5 кулямётных кропак, знішчыў да двух узводаў варожай пяхоты. загадам па брыгадзе № 128 ад 9 лютага 1944 года малодшы сяржант Траццякоў Якаў Адамавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].
Старшы сяржант таго ж палка і брыгады Траццякоў 14 студзеня 1945 года падчас бою ў раёне горада Бялабжэгі замяніў выбылага са строю камандзіра ўзвода, нанёс ворагу значныя страты ў жывой сіле і баявой тэхніцы. узводам было знішчана больш за 20 ворагаў, разбураны дзот, падаўлены некалькі агнявых кропак. 4 сакавіка 1945 года загадам № 481 камадуючага 5-й ударнай арміі старшы сяржант Траццякоў унагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.
Старшына Траццякоў з разлікам у баях на подступах да Берліна знішчыў больш за 10 аўтаматчыкаў, паразіў супрацьтанкавую гармату, знішчыў некалькі мінамётаў. Падчас бою за горад Меглін знішчыў 2 бронтранспарцёры, захапіў прадуктовы склад.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за мужнасць, адвагу і гераізм, старшына Траццякоў Якаў Адамавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].
У 1946 годзе дэмабілізаваны. Працаваў у калгасе на радзіме рахункаводам і бухгалтарам. У пачатку 1960-х гадоў пераехаў у вёску Белаярава Мазанаўскага раёна Амурскай вобласці РСФСР.
Памер 4 снежня 1985 года[1].
Узнагароды
- Ардэнамі Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені;
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені;
- Ордэн Чырвонай Зоркі;
- медалі.
Зноскі
- ↑ а б в Якаў Адамавіч Траццякоў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
- Траццяко́ў Якаў Адамавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 524. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. — Минск, 2006. (руск.)
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
Спасылкі
- Якаў Адамавіч Траццякоў на сайце «Героі краіны»