Ярамір Ягр
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
15 лютага 1972[1][2][…] (52 гады)
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 191 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 92 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | правы крайні нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Хват | леварукі ўдар[d] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ярамір Ягр (чэшск.: Jaromír Jágr; нар. 15 лютага 1972, Кладна, Чэхаславакія) — чэшскі прафесійны хакеіст, які выступае на пазіцыі крайняга нападніка за клуб «Рытыржы Кладна », уладальнікам якога ён з’яўляецца з лета 2011 года. Займае другое месца па ачках у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ і пятае месца па ачках у плэй-оф Кубка Стэнлі. Па галах у чэмпіянатах НХЛ займае трэцяе месца, пры гэтым з’яўляецца самым выніковым сярод еўрапейцаў за ўсю гісторыю НХЛ па галах, ачках, перадачах як у рэгулярных чэмпіянатах, так і ў плэй-оф. Займае чацвёртае месца ў гісторыі па колькасці праведзеных матчаў у чэмпіянатах НХЛ.
Двойчы заваёўваў Кубак Стэнлі ў складзе «Пітсбург Пінгвінз» (1991, 1992). Са зборнай Чэхіі станавіўся алімпійскім чэмпіёнам (1998) і двойчы чэмпіёнам свету (2005, 2010). Член «Трайнога залатога клуба» (з 15 мая 2005 года). Член Залы славы чэшскага хакея (з 4 лістапада 2008 года). У 2017 годзе ўключаны ў спіс 100 найвялікшых хакеістаў за ўсю гісторыю НХЛ на думку самой лігі.
На момант пачатку сезона 2020/2021 за ўсю кар’еру ў зборнай і клубах правёў 2542 гульні, набраў 2726 ачкоў (1107 шайб і 1619 перадач). Па колькасці закінутых шайб у афіцыйных матчах займае 1-е месца за ўсю гісторыю хакея.
Зноскі
- ↑ а б http://espn.go.com/nhl/player/_/id/405/jaromir-jagr
- ↑ Augustyn A. Jaromir Jagr // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://espn.go.com/nhl/player/gamelog/_/id/405/jaromir-jagr
- ↑ Olympedia — 2006. Праверана 20 лютага 2024.