Яраслаў Антонавіч Вашчак
Яраслаў Антонавіч Вашчак | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 лютага 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 сакавіка 1989 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Беларусь |
Альма-матар | |
Месца працы |
|
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, музычны педагог |
Жанры | класічная музыка |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды |
Яраслаў Антонавіч Вашча́к (19 лютага 1921, г. Броды — 2 сакавіка 1989, п. Лясны, Мінскі раён, Мінская вобласць, Беларуская ССР, СССР) — украінскі, расійскі, беларускі дырыжор і педагог. Народны артыст СССР (1979)[1].
Біяграфія
Вучыўся ў Стрыйскім філіяле інстытута імя Лысенкі (1929-38) і Львоўскай кансерваторыі (1940-41). Выкладчыкамі Вашчака былі М. Ф. Калеса , С. П. Людкевіч , В. А. Барвінскі , А. І. Кос-Анатольскі .
З 1940 года — хормайстар, з 1944 — дырыжор, з 1953 — галоўны дырыжор Львоўскага тэатра оперы і балета.
У 1963—1965 гадах — галоўны дырыжор Адэскага тэатра оперы і балета.
У 1965—1967 гадах — галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Дзяржаўнай філармоніі ў Грозным (Чачэна-Інгушская АССР).
У 1967—1970 гадах — галоўны дырыжор Варонежскага тэатра оперы і балета .
У 1970—1972 гадах — галоўны дырыжор Казанскага тэатра оперы і балета . У гэтыя ж гады выкладаў у Казанскай кансерваторыі .
З 1972 галоўны дырыжор, з 1980 дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1].
У 1973—1976 гадах выкладаў у Беларускай кансерваторыі.
Памёр 2 сакавіка 1989 года ў анкалагічнай клініцы ў пасёлку Лясны.
Сям’я
- Дачка — Адарка Яраславаўна Вашчак — салістка аркестра Марыінскага тэатра , заслужаная артыстка Расіі (2009)[2]
- Дачка — Аксана Яраславаўна, канцэртмайстар Львоўскай музычнай школы імя С. Крушальніцкай
- Першая жонка — Паліванава Галіна , спявачка, народная артыстка Украінскай ССР (1963)
- Пасынак — Паліванаў Валерый, канцэртмайстар групы ўдарных Расійскага нацыянальнага аркестра , затым Нацыянальнага філарманічнага аркестра Расіі , заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі
- Другая жонка — Шумілава Эмілія (пам. 2008), балерына, загадчыца кафедры Мінскага інстытута культуры, затым прафесар кафедры харэаграфіі Акадэміі славянскай культуры (Масква)
- Пасынак — Шумілаў Валерый.
Творчасць
Выканаўчай манеры Я. Вашчака ўласціва злучэнне эмацыйнай свабоды з асцярожнымі адносінамі да аўтарскага тэксту[1].
Дырыжор-пастаноўшчык
Кіраваў пастаноўкамі опер і балетаў у розных тэатрах СССР.
Оперы:
- 1954 — «У стэпах Украіны » А. А. Сандлера
- 1957 — «Насустрач сонцу » («Зарава ») А. І. Кос-Анатольскага
- 1958 — «Лясная песня» В. Д. Кірэйкі
- 1960 — «Выкрадзенае шчасце» Ю. С. Мейтуса
- «Багдан Хмяльніцкі » К. Ф. Данькевіча
- «Барыс Гадуноў » М. П. Мусаргскага
- «Іван Сусанін » М. І. Глінкі
- «Пікавая дама» П. І. Чайкоўскага
- «Мазепа » П. І. Чайкоўскага
- «Галька » С. Манюшкі
- «Прададзеная нявеста » Б. Сметаны
- «Аіда» Дж. Вердзі
- «Кармэн» Ж. Бізэ
- «Дуэнья» С. С. Пракоф’ева
Балеты:
Оперы:
- «Дачка ветру» Ю. С. Мейтуса
Варонежскі тэатр оперы і балета
Оперы:
- «Мазепа » П. І. Чайкоўскага
- «Трубадур» Дж. Вердзі
- «Чыа-Чыа-сан» Дж. Пучыні
- «Князь Ігар» А. П. Барадзіна
- «Руская жанчына» К. У. Малчанава
- «У буру » Ц. М. Хрэннікава
- «Зоя» У. М. Юроўскага на вершы М. І. Алігер (музычна-драматычная паэма)
Оперы:
- 1977 — «Джардана Бруна» С. Картэса
- 1972 — «Міндыя» А. Тактакішвілі
- 1976 — «У буру » Ц. М. Хрэннікава
- «Сельскі гонар » П. Масканьі
- 1974 — «Барыс Гадуноў » М. П. Мусаргскага
- 1975 — «Галька » С. Манюшкі
- 1979 — «Дон Карлас» Дж. Вердзі
- «Севільскі цырульнік » Дж. Расіні
- «Фаўст » Ш. Гуно
- «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Я. Солтана.
Балеты:
Балеты:
- «Лебядзінае возера » П. І. Чайкоўскага
- 1974 — «Кармэн-сюіта » Ж. Бізэ ў аркестроўцы Р. К. Шчадрына
- «Спартак » А. І. Хачатурана
- «Балеро » М. Равеля
- «Карміна Бурана » на музыку К. Орфа (вакальна-харэаграфічнае прадстаўленне)
- «Крылы памяці» У. П. Кандрусевіча.
- 1976 — «Ленінградская сімфонія» на музыку Дз. Шастаковіча[1]
Башкірскі тэатр оперы і балета
Оперы:
- «Дон Карлас» Дж. Вердзі
- «Аіда» Дж. Вердзі
- «Салават Юлаеў» З. Г. Ісмагілава
Прызнанне і ўзнагароды
- Народны артыст Украінскай ССР (1952)
- Народны артыст СССР (1979)
- Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1990, пасмяротна)[3]
Памяць
У 2002 годзе ў люстраным зале Львоўскага тэатра оперы і балета імя С. Крушальніцкай былі ўсталяваны бюсты пяці творцаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё калектыву. Сярод іх і скульптурны партрэт дырыжора Яраслава Вашчака.
Зноскі
- ↑ а б в г Вощак Ярослав Антонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 128. — 737 с.
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 9 августа 2009 года № 924 «О награждении государственными наградами Российской Федерации» Архівавана 28 лютага 2014. (руск.)
- ↑ Профессия-дирижер. Вощаку исполнилось бы 90(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
- Музыкальная энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор. Под ред. Ю. В. Келдыша. 1973—1982.
- Драган О. Постать Ярослава Вощака в контексті розвитку диригентської культури другої половини XX століття: автореферат дисертації на здобуття наукового ступеня кандидата мистецтвознавства за спеціальністю «17.00.03 — музичне мистецтво» / Драган Олександр Васильович / Львівська національна музична академія імені М. В. Лисенка. — Львів, 2010. — 21 с.
- Вашча́к Яраслаў Антонавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 154. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- Профессия-дирижер. Вощаку исполнилось бы 90(недаступная спасылка) (руск.)
- Олександр Драган. ЯРОСЛАВ ВОЩАК — ДИРИГЕНТ СИМФОНІЧНОГО ОРКЕСТРУ (ГРОЗНЕНСЬКИЙ ЕТАП). (укр.)
- Вашчак Яраслаў Антонавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»