Яхідна (міфалогія)
Яхідна | |
---|---|
Міфалогія | старажытнагрэчаская міфалогія |
Пол | жанчына |
Бацька | Форкій, Хрысаар, Peiras[d] або Тартар |
Маці | Кето, Каліроя, Стыкс або Гея |
Браты і сёстры | Thebe[d] |
Муж | Тыфон |
Дзеці | Сфінкс, Нямейскі леў, Gelonus[d], Orthrus[d][1], Agathyrsus[d], Scythes[d], Цэрбер[2][1], Лярнейская гідра[1], Хімера[3], Ladon[d], Aethon[d], Краміёнская свіння, Colchian Dragon[d], Scylla[d] і Gorgon[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яхі́дна, Эхідна (стар.-грэч.: Ἔχιδνα) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[4] велічэзная напаўжанчына-напаўзмяя[5].
Дачка Форкія і Кето, якая жыла пад зямлёй у кілікійскіх Арымах[6], або дачка Тартара і Геі[7], або дачка Перанта і Стыкс[8], або дачка Фанета[9].
Сястра і жонка Тыфона, маці двухгаловага сабакі Орфа[10], трохгаловага Кербера[11], Лярнейскай гідры[12], Нямейскага льва (ад Тыфона ці Орфа), Хімеры[13], Сфінгі[14], Калхідскага Цмока (па версіі) і Эфона[15] (арла Зеўса, які дзюбаў печань Праметэя).
Малявалася ў выглядзе жанчыны з прыгожым тварам і плямістым змяіным целам, сумяшчаючы ў сабе прыгажосць і люты характар. Завецца стогаловай[16]. Выкрадала падарожнікаў.
Паводле Піндара, яна прагрызлася на святло з чэрава маці[17]. З яхіднай параўноўваў Гая Калігулу Тыберый[18].
У розных варыянтах міфаў Яхідна была забіта Гераклам, Белерафонтам ці Эдыпам. Яшчэ па адным варыянце, была задушана ў сне Аргусам[19].
Зноскі
- ↑ а б в Любкер Ф. Echidna // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 448.
- ↑ Любкер Ф. Inferi // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 661–663.
- ↑ Любкер Ф. Chimaera // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 281.
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991—92. В 2 т. Т. 2. С. 675, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т. 1. С. 497; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 1, 2; 3, 1; 5, 10—11; III 5, 8; Э I 1
- ↑ Гесіёд. Тэагонія 295—305
- ↑ Гесіёд. Тэагонія, 295—305
- ↑ Апаладор. Міфалагічная бібліятэка, II 1, 2
- ↑ Эпіменід, фр. 5 Якобі = Паўсаній. Апісанне Элады VIII 18, 2
- ↑ Орфіка, фр. 58 Керн
- ↑ Гесіёд. Тэагонія 309
- ↑ Гесіёд. Тэагонія 310; Гігін. Міфы 151
- ↑ Гігін. Міфы. Уводзіны 39
- ↑ Гесіёд. Тэагонія 319—325; Гігін. Міфы 151
- ↑ Гесіёд. Тэагонія 326; Гігін. Міфы 151
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 5, 11
- ↑ Арыстафан. Жабы 473
- ↑ Плутарх. Чаму бажаство марудзіць з адплатай 32
- ↑ Святоній. Калігула 11
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 1, 2