.com

.com
Увядзенне 1985
Тып дамена Агульны дамен верхняга ўзроўню
Статус дзеючы
Рэгістратар VeriSign
Прызначэнне Камерцыйныя аб'екты (ва ўсім свеце)
Выкарыстанне Выкарыстоўваемы для фактычна любога камерцыйнага ці некамерцыйнага вэб-сайта і з'яўляецца агульнапрынятым як стандарт для TLDs
Абмежаванні рэгістрацыі Адсутнічаюць
Дакументы RFC 920;
RFC 1591
Распазнаванне спрэчак UDRP
DNSSEC ёсць
Вэб-сайт Verisign COM NET Registry
Whois-сервер whois.verisign-grs.com

.com — агульны дамен верхняга ўзроўню для камерцыйных арганізацый (цяпер выкарыстоўваецца без абмежаванняў).

Гісторыя

Першы дамен у зоне .com з’явіўся 15 сакавіка 1985 года, ён быў зарэгістраваны ў амерыканскім штаце Масачусетс. Ім стаў сайт кампаніі Symbolics Inc., якая вырабляе камп’ютары і праграмнае забеспячэнне. У наш час «піянер» сярод даменаў symbolics.com належыць інвестыцыйнай фірме і выстаўлены на продаж.

За першыя два гады — да 1987 года — у сусветным павуцінні з’явілася толькі 100 сайтаў. Аднак ужо да 1995 годзе ў даменнай зоне .com было зарэгістравана звыш 18 тыс. сайтаў.[1] У наш час у дамене .com зарэгістравана 84 мільёна сайтаў, у тым ліку 11,9 мільёна сайтаў, якія спецыялізуюцца на гандлі праз сетку, 4,3 мільёна забаўляльных сайтаў, 3,1 мільёна сайтаў, звязаных з рознымі фінансавымі аперацыямі і 1,8 мільёна сайтаў са спартыўнай скіраванасцю.[2]

Дамены

4 лістапада 2007 года скончыліся ўсе свабодныя чатырохлітарныя дамены[3].

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі