100 найвялікшых фільмаў XXI стагоддзя па версіі BBC
100 найвялікшых фільмаў XXI стагоддзя па версіі BBC (англ.: The 100 Greatest Films of the 21st Century) — гэта спіс, складзены ў жніўні 2016 года Брытанскай тэлерадыёвяшчальнай карпарацыяй (BBC)[1]. Ён быў складзены на падставе меркавання 177 крытыкаў з усяго свету, кожнага з якіх папрасілі назваць дзесяць найлепшых фільмаў, выпушчаных пасля 2000 года ўключна[2].
Адметнасці спісу
«BBC Culture» папрасілі 177 кінакрытыкаў з усяго свету скласці рэйтынг з дзесяці фільмаў, знятых у XXI стагоддзі, якія яны лічаць найвялікшымі. Удзельнікам было дазволена выбіраць з карцін, выпушчаных са студзеня 2000 года па чэрвень 2016 года (калі былі сабраны ўсе адказы). Затым кожнаму фільму, пералічанаму ў адказах, налічваліся балы ў залежнасці ад іх месца. Калі фільм займаў першае месца ў спісе крытыка, ён атрымліваў дзесяць балаў, а фільм, які займаў дзясятае месца, атрымліваў адзін бал.
177 крытыкаў, якія прынялі ўдзел у апытанні, паходзілі з 36 краін, прычым найбольшая колькасць (81) была са Злучаных Штатаў Амерыкі, за імі ішла Вялікабрытанія. Сярод крытыкаў былі 122 мужчыны і 55 жанчын. Большасць удзельнікаў галасавання — рэцэнзенты газет і часопісаў, інтэрнэт-рэцэнзенты і навукоўцы[3].
У выніковы спіс трапілі 102 карціны з-за нічыёй паміж «Карласам », «Рэквіемам па мары » і «Тоні Эрдманам» на сотым месцы[4][5].
Лідарамі сярод рэжысёраў у выніковым спісе сталі Апічатпонг Вірасетакул , Крыстафер Нолан, Уэс Андэрсан, Пол Томас Андэрсан, Міхаэль Ханэке і браты Коэн — яны маюць па тры фільмы ў спісе. Найлепшым анімацыйным фільмам у спісе сталі «Скрадзеныя прывідамі» Хаяо Міядзакі — фільм атрымаў 4-е месца ў спісе. Найлепшым неангламоўным фільмам спісу стаў «Любоўны настрой» — фільм заняў 2-е месца ў спісе. Найлепшым фільмам з удзелам брытанскай вытворчасці стала карціна «Дзіця чалавечае», заняўшы 13-е месца. Толькі чатыры фільмы са спісу былі лаўрэатамі прэміі «Оскар» за найлепшы фільм: «Старым тут не месца» (2008 ), «Уладар буры » (2010 ), «12 гадоў рабства» (2014 ) і «У цэнтры ўвагі » (2016).
Спіс
№ | Фільм | Рэжысёр(ы) | Краіны-вытворцы | Год |
---|---|---|---|---|
1 | «Малхоланд Драйв » | Дэвід Лінч | , | 2001 |
2 | «Любоўны настрой» | Вонг Карвай | , | 2000 |
3 | «І будзе кроў » | Пол Томас Андэрсан | 2007 | |
4 | «Скрадзеныя прывідамі» | Хаяо Міядзакі | 2001 | |
5 | «Малалецтва » | Рычард Лінклейтэр | 2014 | |
6 | «Вечнае ззянне чыстага розуму» | Мішэль Гондры | 2004 | |
7 | «Дрэва жыцця» | Тэрэнс Малік | 2011 | |
8 | «Адзін і два » | Эдвард Янг | , | 2000 |
9 | «Развод Надзера і Сімін » | Асгар Фархадзі | 2011 | |
10 | «Старым тут не месца» | Джоэл Коэн, Ітан Коэн | 2007 | |
11 | «Унутры Льюіна Дэвіса » | Джоэл Коэн, Ітан Коэн | , | 2013 |
12 | «Задыяк » | Дэвід Фінчэр | 2007 | |
13 | «Дзіця чалавечае» | Альфонса Куарон | , | 2006 |
14 | «Акт забойства » | Джошуа Опенхаймер | , , | 2012 |
15 | «4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні» | Крысціян Мунджыў | 2007 | |
16 | «Святыя маторы » | Леос Каракс | , | 2012 |
17 | «Лабірынт фаўна» | Гільерма дэль Тора | , | 2006 |
18 | «Белая стужка» | Міхаэль Ханэке | , , , | 2009 |
19 | «Шалёны Макс: Дарога лютасці » | Джордж Мілер | 2015 | |
20 | «Сінекдаха, Нью-Ёрк » | Чарлі Каўфман | 2008 | |
21 | «Гатэль „Гранд Будапешт“» | Уэс Андэрсан | 2014 | |
22 | «Цяжкасці перакладу» | Сафія Копала | 2003 | |
23 | «Схаванае» | Міхаэль Ханэке | , , , | 2005 |
24 | «Майстар » | Пол Томас Андэрсан | 2012 | |
25 | «Памятай » | Крыстафер Нолан | 2001 | |
26 | «25-я гадзіна » | Спайк Лі | 2002 | |
27 | «Сацыяльная сетка » | Дэвід Фінчэр | 2010 | |
28 | «Пагавары з ёй» | Педра Альмадовар | 2002 | |
29 | «ВАЛЛ-І» | Эндру Стэнтан?! | 2008 | |
30 | «Олдбой » | Пак Чхан Ук | 2003 | |
31 | «Маргарэт » | Кенет Лонерган | 2011 | |
32 | «Жыццё іншых» | Флорыян Хенкель фон Донэрсмарк | 2006 | |
33 | «Цёмны рыцар» | Крыстафер Нолан | 2008 | |
34 | «Сын Саула» | Ласла Немеш | 2015 | |
35 | «Крадзецца тыгр, тоіцца цмок » | Энг Лі | , , , | 2000 |
36 | «Тамбукту » | Абдэрахман Сісака | , | 2014 |
37 | «Дзядзька Бунмі, які памятае свае мінулыя жыцці » | Апічатпонг Вірасетакул | 2010 | |
38 | «Горад Бога » | Фернанду Мейрэліш , Каця Лунд | 2002 | |
39 | «Новы Свет» | Тэрэнс Малік | 2005 | |
40 | «Гарбатая гара » | Энг Лі | 2005 | |
41 | «Галаваломка» | Піт Доктэр | 2015 | |
42 | «Каханне» | Міхаэль Ханэке | , , | 2012 |
43 | «Меланхолія » | Ларс фон Трыер | , , , | 2011 |
44 | «12 гадоў рабства» | Стыў Мак-Куін | , | 2013 |
45 | «Жыццё Адэль » | Абдэлатыф Кешыш | , , | 2013 |
46 | «Завераная копія » | Абас Кіярастамі | 2010 | |
47 | «Левіяфан » | Андрэй Звягінцаў | 2014 | |
48 | «Бруклін » | Джон Краўлі | , , | 2015 |
49 | «Бывай, мова » | Жан-Люк Гадар | , | 2014 |
50 | «Забойца Не Іньнян » | Хоу Сяасянь | , , | 2015 |
51 | «Пачатак» | Крыстафер Нолан | , | 2010 |
52 | «Пачвара » | Апічатпонг Вірасетакул | 2004 | |
53 | «Мулен Руж!?!» | Баз Лурман | 2001 | |
54 | «Аднойчы ў Анатоліі » | Нуры Більге Джэйлан | 2011 | |
55 | «Іда» | Павел Паўлікоўскі | , , , | 2013 |
56 | «Гармоніі Веркмейстэра » | Бела Тар , Агнеш Храніцкі | 2000 | |
57 | «Трыццаць хвілін пасля поўначы » | Кэтрын Бігелоу | 2012 | |
58 | «Мулаадэ — магічная ахова » | Усман Сембен | , , , , | 2004 |
59 | «Гісторыя гвалту » | Дэвід Кроненберг | 2005 | |
60 | «Святло стагоддзя » | Апічатпонг Вірасетакул | 2006 | |
61 | «Пабудзь у маёй скуры » | Джонатан Глейзер | , , | 2013 |
62 | «Бясслаўныя вырадкі» | Квенцін Таранціна | , | 2009 |
63 | «Турынскі конь » | Бела Тар , Агнеш Храніцкі | 2011 | |
64 | «Вялікая прыгажосць» | Паала Сарэнціна | , | 2013 |
65 | «Акварыум » | Андрэа Арнольд | 2009 | |
66 | «Вясна, лета, восень, зіма… і зноў вясна» | Кім Кі Дук | , | 2003 |
67 | «Уладар буры » | Кэтрын Бігелоу | 2008 | |
68 | «Сямейства Тэнэнбаўм » | Уэс Андэрсан | 2001 | |
69 | «Кэрал » | Тод Хейнс | , | 2015 |
70 | «Гісторыі, што мы апавядаем » | Сара Полі | 2012 | |
71 | «Табу » | Мігел Гомеш | , , , | 2012 |
72 | «Выжывуць толькі закаханыя » | Джым Джармуш | , | 2013 |
73 | «Перад захадам » | Рычард Лінклейтэр | 2004 | |
74 | «Адвязныя канікулы » | Хармані Карын | 2012 | |
75 | «Прыроджаная загана » | Пол Томас Андэрсан | 2014 | |
76 | «Догвіль » | Ларс фон Трыер | , , , | 2003 |
77 | «Скафандр і матылёк» | Джуліян Шнабель | , | 2007 |
78 | «Воўк з Уол-стрыт » | Марцін Скарсэзэ | 2013 | |
79 | «Амаль знакаміты » | Кэмеран Кроу | 2000 | |
80 | «Вяртанне» | Андрэй Звягінцаў | 2003 | |
81 | «Сорам » | Стыў Мак-Куін | 2011 | |
82 | «Сур’ёзны чалавек » | Джоэл Коэн, Ітан Коэн | 2009 | |
83 | «Штучны розум» | Стывен Спілберг | 2001 | |
84 | «Яна » | Спайк Джонз | 2013 | |
85 | «Прарок » | Жак Адзіяр | , | 2009 |
86 | «Далёка ад раю » | Тод Хейнс | 2002 | |
87 | «Неверагодны лёс Амэлі Пулен» | Жан-П’ер Жэнэ | 2001 | |
88 | «У цэнтры ўвагі » | Том Мак-Карці | 2015 | |
89 | «Жанчына без галавы » | Лукрэсія Мартэль | 2008 | |
90 | «Піяніст» | Раман Паланскі | , , , | 2002 |
91 | «Таямніца ў іх вачах » | Хуан Хасэ Кампанэлья | 2009 | |
92 | «Як баязлівец Роберт Форд забіў Джэсі Джэймса » | Эндру Домінік | 2007 | |
93 | «Рататуй» | Брэд Бёрд | 2007 | |
94 | «Упусці мяне » | Томас Альфрэдсан | 2008 | |
95 | «Каралеўства ўзыходзячага месяца» | Уэс Андэрсан | 2012 | |
96 | «У пошуках Нэма» | Эндру Стэнтан?! | 2003 | |
97 | «Белы матэрыял » | Клер Дэні | 2009 | |
98 | «Дзесяць » | Абас Кіярастамі | 2002 | |
99 | «Збіральнікі і збіральніца » | Аньес Варда | 2000 | |
100 | «Карлас » | Аліўе Асаяс | , | 2010 |
«Рэквіем па мары » | Дарэн Аранофскі | 2000 | ||
«Тоні Эрдман» | Марэн Адэ | , | 2016 |
Крыніцы
- ↑ Chris Cabin. BBC Releases Its List of the 100 Best Movies of the 21st Century (англ.). Сайт «Collider » (23 жніўня 2016). Праверана 16 лютага 2023.
- ↑ Richard Lawson. Are These the 100 Best Movies of the 21st Century? (англ.). Сайт «Vanity Fair » (23 жніўня 2016). Праверана 16 лютага 2023.
- ↑ Vikram Murthi. The 100 Greatest Films of the 21st Century: BBC Polls Critics From Around The Globe (англ.). Сайт «IndieWire » (23 жніўня 2016). Праверана 16 лютага 2023.
- ↑ The 21st Century’s 100 greatest films (англ.). Сайт «BBC». Праверана 16 лютага 2023.
- ↑ The 21st Century’s 100 greatest films: Who voted? (англ.). Сайт «BBC». Праверана 16 лютага 2023.