7.58 cm Minenwerfer
7.58 cm Minenwerfer | |
---|---|
![]() 7.58 cm Minenwerfer у ваенным музеі Брусель,Бельгія | |
Тып: | мінамёт |
Краіна: | ![]() |
Гісторыя службы | |
Выкарыстоўвалася: | |
Войны і канфлікты: | Першая сусветная вайна |
Гісторыя вытворчасці | |
Канструктар: | Rheinmetall |
Распрацаваны: | 1909 |
Вытворца: | Rheinmetall |
Гады вытворчасці: | 1909—1918 |
Варыянты: | n.A. (neuer Art) |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 147 |
Даўжыня ствала, мм: | 23,5 |
Экіпаж (разлік), чал.: | 5—6 |
Вага снарада, кг | 4,6 |
Калібр, мм: | 75,8 |
Супрацьадкатная прылада: | гідравлічна-спружынная |
Лафет: | платформа |
Вугал узвышэння: | ат 45° да 78° |
Вугал павароту: | 7° |
Хуткастрэльнасць, выстралаў/хвіл: | 6 |
Пачатковая хуткасць снарада, м/с | 90 |
Прыцэльная далёкасць, м: | 300 |
Максімальная далёкасць, м: | 1300 |
7.58 cm Minenwerfer (17 cm mMW) — 7,58-см лёгкі мінамёт, стаяў на ўзбраенні Германскай імперыі, выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны. Распрацоўка мінамёта пачалася пасля руска-японскай вайны. Ствол быў у выкананы ў форме дульназараднай стрэльбы з гідраўлічнымі супрацьадкатнымі цыліндрамі па баках; таксама быў спецыяльны прывод, што дазваляў хутка прыводзіць гармату ў баявую гатовасць. Платформа была прамавугольнай формы, абмяжоўвала вугал падымання і павароту. Колы дадаваліся для лепшага транспартавання гарматы. У 1916 годзе быў распрацаваны новы ўзор, які дазваляў круціць ствол на ўсе 360° па гарызанталі. Даўжыня ствала дасягала 410 мм і дазваляла весці агонь пад вуглом да 27°. Тым самым мінамёт стаў выкарыстоўвацца і як супрацьтанкавая гармата.

Літаратура
- Jäger, Herbert. (2001). German Artillery of World War One. Ramsbury, Marlborough, Wiltshire: Crowood Press. ISBN 1-86126-403-8.
Спасылкі
- 7.58 cm Minenwerfer (англ.).
![]() | 7.58 cm Minenwerfer на Вікісховішчы |
---|