BMW G11 — завадскі індэкс кузава шостага пакалення 7-й серыі BMW, якое выпускалася з 2015 да 2022 года.
Прэзентацыя аўтамабіля адбылася 10 чэрвеня 2015 года ў Мюнхене[2]. Серыя G12 уяўляе сабой падоўжаную версію і пазначаецца літарай L. Як частка стратэгіі BMW па распаўсюджванню зараджаемых гібрыдных аўтамабіляў на ўсю лінейку выпускаемых серый[3] абедзве версіі (G11 і G12) будуць даступнымі з гібрыднымі рухавікамі з адпаведным пазначэннем 740e ці 740Le[4].
У параўнанні з папярэднікам седан вырас у памеры, але страціў у вазе за кошт прымянення кампазітных матэрыялаў пры вырабе кузава. Сістэма iDrive валодае сэнсарным дысплеем, здольным распазнаваць жэсты. Адной з унікальных асаблівасцяў аўтамабіля з’яўляецца сістэма аўтаматычнай паркоўкі, з дапамогай якой BMW здольны заехаць у гараж без удзелу кіроўцы. У якасці дадатковых опцый заяўлены лазерныя фары, панарамны дах, а таксама кліматычная сістэма з магчымасцю іянізацыі і араматызацыі паветра. Шостае пакаленне BMW 7-й серыі — гэта першы серыйны аўтамабіль, пабудаваны на модульнай платформе CLAR (classical architecture, або cluster architecture).[5]