Boeing Starliner

Boeing CST-100 Starliner
Заказчык NASA

Boeing CST-100 Starliner — амерыканскі шматразовы пілатаваны транспартны касмічны карабель.

Распрацоўваўся з 2014 года кампаніяй «Boeing» у рамках Праграмы развіцця камерцыйных пілатаваных караблёў (Commercial Crew Transportation Capability, CCtCap), арганізаванай і фінансаванай NASA.

Першы запуск карабля адбыўся 20 снежня 2019 года. Паўторны тэставы палёт без экіпажа быў здзейснены 19 мая 2022 года[1].

Першы пілатаваны запуск адбыўся 5 чэрвеня 2024 года, Boeing CST-100 Starliner з двума астранаўтамі на борце стартаваў да Міжнароднай касмічнай станцыі[2]. Калі Суні Уільямс і Бутч Уілмар стартавалі на МКС, яны планавалі вярнуцца на Зямлю праз восем дзён. Але пры стыкоўцы са станцыяй у Starliner узніклі праблемы з рухальнай сістэмай. У NASA палічылі гэта небяспечным для вяртання астранаўтаў і вырашылі адправіць іх дадому на іншым караблі. У выніку Уільямс і Уілмару давядзецца затрымацца на станцыі на восем месяцаў.

28 верасня кампанія SpaceX запусціла да Міжнароднай касмічнай станцыі ракету-носьбіт Falcon 9 з касмічным караблём Crew Dragon з экіпажам у два чалавекі замест чатырох, а яшчэ два месцы зарэзервавалі для вяртання на Зямлю Суніты Уільямс і Бутча Уілмара.

Зноскі

  1. Boeing to fly second Starliner uncrewed test flight (англ.). SpaceNews (7 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2023. Праверана 7 красавіка 2020.
  2. Sheetz, Michael. Boeing Starliner launches for the first time carrying NASA astronauts to the ISS (англ.). CNBC (5 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы June 5, 2024. Праверана 5 чэрвеня 2024.