Cardigan (песня Тэйлар Свіфт)
«Cardigan» | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт з альбома Folklore |
||||
Выпушчаны | 27 ліпеня 2020 | |||
Мова | англійская | |||
Фармат | CD-сінгл, лічбавая дыстрыбуцыя, вініл | |||
Жанр | фолк, софт-рок, інды-рок | |||
Працягласць | 3:59 | |||
Лэйбл | Republic | |||
Прадзюсар | Ааран Дэснер | |||
Аўтар песні | Ааран Дэснер, Тэйлар Свіфт | |||
|
||||
Месцы ў чартах | ||||
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў | ||||
|
«Cardigan» (бел. «Кардзіган») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт. 27 ліпеня 2020 года яна была прадстаўлена ў якасці лід-сінгла з восьмага студыйнага альбома артысткі «Folklore». Кампазіцыя была напісана самой Тэйлар у супрацоўніцтве з Ааранам Дэснерам.
«Cardigan» адрозніваецца павольным баладным тэмпам і нетыповым для Свіфт фолк-гучаннем з элементамі софт-рока і інды-рока. Асноўным інструментамі аранжыроўкі з'яўляюцца фартэпіяна, барабаны скрыпкі. Лірычна трэк распавядае пра юнацкі раман выдуманай гераіні па імені Бэці, якая з'яўляецца адным з галоўных героеў пласцінкі «Folklore».
Песня атрымала прызнанне крытыкаў, якія адзначылі асаблівую паэтычнасці лірыкі і нязмушанасць гучання. Песня ўзначаліла сусветны чарт Spotify, набраўшы на платформе больш за 7,000,000 праслухоўванняў, што стала лепшым вынікам сярод жанчын у 2020 годзе. Сінгл дэбютаваў на першым месцы ў амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100, стаўшы шостым чарттоперам Свіфт у ЗША. Такім чынам, Тэйлар стала першым у гісторыі Амерыкі музыкам, песня і альбом якога адначасова стартавалі з вышэйшай пазіцыіі адпаведных рэйтынгаў.
Музычнае відэа на трэк зняла сама Свіфт. Яно было прадстаўлена 24 ліпеня 2020 года і атрымала звыш 15,400,000 праглядаў і 1,100,000 лайкаў на YouTube за першыя суткі.
30 ліпеня адбыўся рэліз альтэрнатыўнай версіі «Cardigan».
Стварэнне і рэліз
«Cardigan» была першай песняй, якую Тэйлар напісала для альбома «Folklore»[1]. У стварэнні кампазіцыі ёй дапамагаў Ааран Дэснер з амерыканскага рок-гурта «The National»; ён жа выступіў прадзюсарам трэка. Са слоў Дэснера, праца над песняй пачалася ў канцы красавіка 2020, а скончылася ў пачатку мая. Тэйлар адправіла яму нарыхтоўкі песні, якая назвалася «Maple», і разам яны, працуючы дыстанцыйна, ператварылі яе ў «Cardigan». У цэлым, аднак, канчатковы запіс амаль не адрозніваецца ад арыгінала. Сур'ёзныя змены крануліся только аранжыроўкі песні: былі дабаўлены аркестравыя інструменты.
Ааран Дэснер распявадае пра кампазіцыю:
А другой гадзіне ночы «Cardigan» была цалкам гатовая. У гэты момант я ўсвядоміў, што дзеецца нешта фантастычнае. Тэйлар проста прабралася ў сэрцы музыкі і напісала дзівосную песню, быццам прапусціўшы яе праз сябе, а потым працягнула ў гэтым кірунку. Гэтая песня зусім выдатным чынам, з пачуццём тугі і смутку, вяртаецца да засвоеных ўрокаў і пройдзеных этапаў тваёй маладосьці, але ў канчатковым рахунку дапамагае ачысціцца. Я думаю, гэты настрой ідэальна спалучыўся з музыкай і дапамог Тэйлар адчуць голас. Гэта быў для нас свайго роду арыенцір. Тэйлар спявала на нотах ніжэйшых рэгістраў, і мы, напэўна, абодва прыйшлі да высновы, што гэта будзе базай для многіх наступных песень. |
«Cardigan» — гэта фолк і софт-рок балада з далікатнымі гукамі фартэпіяна і маруднымі ўдарамі барабана, прасякнутая атмасферай панурага настрою. Песня адрозніваецца ад папярэдніх работ Свіфт сваім павольным тэмпам і моцным фолк-гучаннем з элементамі софт-рока і інды-рока[2][3][4][5]. Асноўным інструментамі аранжыроўкі з'яўляюцца фартэпіяна, барабаны скрыпкі. Танальнасць C-мінор спалучаецца з тэмпам 130 удараў у хвіліну, а вакальны дыяпазон Тэйлар распасціраецца ад E♭3 да A♭4.
Лірычна трэк апісвае юнацкі раман выдуманай гераіні па імені Бэці, якая з'яўляецца адным з галоўных героеў пласцінкі «Folklore». Свіфт выкарыстоўвае «кардзіган» у якасці метафары «працяглых успамінаў на фізічным узроўні», якія датычацца разбураных рамантычных адносін[6]. Таксама спявачка згадвае Пітэра Пэна, праводзячы паралелі з гісторыяй яго кахання.
Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:
Гэта песня пра даўно страчанае каханне і пра тое, як, азіраючыся назад, ты ўспамінаеш, наколькі яно было асаблівым, а таксама ўсё добрае і ўвесь боль, што ты адчуваў. |
Рэліз песні апынуўся сюрпрызам. 23 ліпеня 2020 года Свіфт абвясціла ў сацыяльных сетках, што заўтра выпускае свой восьмы студыйны альбом «Folklore», а лід-сінглам з яго стане менавіта «Cardigan». Такім чынам, прэм'ера песні адбылася 24 ліпеня 2020 года разам з рэлізам музычнага відэа[7]. Праз чатыры дні трэк адправілі на радыё і выпусцілі ў фізічным фармаце на CD і на вінілавых пласцінках.
30 ліпеня 2020 года адбыўся рэліз альтэрнатыўнай версіі «Cardigan».
Версіі
- Лічбавая запампоўка і стрымінг
- "Cardigan" – 3:52
- Фізічны фармат на CD і вініле
- "Cardigan" – 3:52
- "Songwriting Voice Memo" – 4:33
- Альтэрнатыўная версія
- "Cardigan" (cabin in candlelight version) – 3:48
Кавер-версіі
21 жніўня 2020 поп-рок версію трэка прадставіў гурт «Twenty One Two».
29 верасня 2020 года англійскі рок-спявак Yungblud у эфіры праграмы BBC Radio 1 Live Lounge выканаў свой варыян песні, аб'яднаўшы «Cardigan» з «I'm With You» Аўрыл Лавін. Абедзве спявачкі станоўча ацанілі гэтае выступленне.
Музычнае відэа
Рэжысёрам кліпа выступіла сама Свіфт, прадзюсарам стаў Джыл Хардін[8][9]. У пачатку відэа Тэйлар сядзіць ва ўтульным прыцемненым пакоі за старадаўнім піяніна ў начной кашулі. Потым яна залазіць унутр піяніна і чароўным чынам пераносіцца ў пакрыты мохам лес, дзе працягвае выконваць трэк на новым піяніна, з якога ліецца вада[10]. Затым яна зноў перамяшчаецца ў прасторы, гэтым разам трапляючы ў цёмнае возера, і трымаецца за піяніна, каб не патануць[11].
Дзеля здымак Свіфт звязалася з кінематаграфістам Радрыга Прыета ў пачатку ліпеня 2020 года. Ён раней працаваў над кліпам спявачкі «The Man»[12]. Пад кіраўніцтвам Радрыга Тэйлар распрацавала канцэпцыю для відэа, якое Прыета пазней назваў «двухсэнсоўным, асабістым і фантастычным»[12]. Напярэдадні здымак спявачка склала спіс з падрабязным апісаннем сцэн кліпа і канкрэтнымі часовымі паслядоўнасцямі, а таксама адправіла візуальныя спасылкі Радрыга, каб перадаць сваё бачанне гэтага відэа[12]. Акрамя рэжысуры і акцёрскага выканання, Свіфт сама зрабіла сабе макіяж і прычоску для відэа[13]. Здымкі працягваліся паўтара дня. Яны праходзілі ва ўмовах пандэміі COVID-19, што вымусіла ўсіх удзельнікаў прытрымлівацца строгіх меры бяспекі. Усе члены каманды праходзілі тэставанне на вірус, насілі маскі і захоўвалі сацыяльную дыстанцыю[13]. За выканнем гэтых правілаў сачыў медыцынскі інспектар.
Паколькі Свіфт павінна была заставацца без маскі непасрэдна падчас сваіх здымак, члены здымачнай групы насілі бранзалеты з каляровай кадоўкай, каб пазначыць тых, каму дазволена знаходзіцца ў цесным кантакце з ёй. Акрамя таго, усё відэа было знята на камеру, усталяваную на рабатызаванай руцэ, якая дыстанцыйна кіравалася аператарам[12].
Відэа атрымала звыш 15,400,000 праглядаў і 1,100,000 лайкаў на YouTube за першыя суткі.
Крытычныя водгукі
Кампазіцыя, у цэлым, была ўхвальна сустрэта музычнымі экспертамі і аглядальнікамі. «Insider» апісалі лірыку песні як простую, рэзкую, надзвычай вострую і пранізлівую, а таксама адзначылі ўплыў Ланы Дэль Рэй[14]. «Pitchfork» напісалі, што ў песні «дэталі, якія накладваюцца адна на адну, а таксама цэнтральнае абрамленне — забыты і знойдзены кардзіган — раскрываюць сапраўдную Свіфт»[15]. «The Guardian» апісалі песню як глыбокую і мігатлівую[16]. Часопіс «Vulture» ахарактарызаваў трэк як чароўны[17].
У рэдакцыі «NME» вызначылі песню як «вяртлявую сумесь зіхатлівага прадакшна, струн, што страчваюць прытомнасць, бліскучага піяніла і лірыкі, якая струменіць болем юнацкага кахання», а таксама пахваліла здольнасць Свіфт «неверагодна» перадаваць складаныя эмоцыі перажыванняў, рэўнасці і гора ў «пышным» народном матыве[18].
«Wales Arts Review» назваў гэтую песню «адраджэннем самапавагі, выяўленым, як ні дзіўна, праз каханне да іншага»[19]. «Uproxx» адзначыў, што «Cardigan» заснаваны на яркіх дэталях і меладычнай цеплыні, якая характарызуе большую частку музыкі Свіфт. У «Entertainment Weekly» песню назвалі «упэўненай, але злёгку жорсткай»[20].
Узнагароды і намінацыі
«Cardigan» атрымала намінацыю «Песня лета» на MTV VMA[21].
Камерцыйны поспех
Песня ўзначаліла сусветны чарт Spotify, набраўшы на платформе больш за 7,000,000 праслухоўванняў, што стала лепшым вынікам сярод жанчын у 2020 годзе[22]. У Кітаі сінгл быў прададзены ў колькасці 1,000,000 копій усяго за тры дні.
«Cardigan» дэбютаваў на першым месцы ў амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100, стаўшы шостым чарттоперам Свіфт у ЗША. Такім чынам, Тэйлар стала першым у гісторыі Амерыкі музыкам, песня і альбом якога адначасова стартавалі з вышэйшай пазіцыіі адпаведных рэйтынгаў. Яшчэ сінгл узабарўся на пік яшчэ 6 хіт-парадаў часопіса «Billboard»: Streaming Songs, Alternative Streaming Songs, Digital Song Sales, Alternative Digital Song Sales, Hot Rock and Alternative Songs і Alternative Airplay[23][24].
Таксама сінгл узначаліў чарт Аўстраліі, дасягнуў другога месца ў Новай Зеландыі, трэцяга — у Канадзе, чацвёртага — у Ірландыі і шостага — у Вялікабрытаніі.
Чарты
Штотыднёвыя чарты
Чарт (2020) | Вышэйшая
пазіцыя |
---|---|
ARIA | 1 |
Ö3 Austria Top 75 | 46 |
Ultratip Flanders | 2 |
Ultratip Wallonia | 21 |
Canadian Hot 100 | 3 |
Canada AC | 25 |
Canada CHR/Top 40 | 22 |
Canada AC Hot | 12 |
Singles Digitál Top 100 | 29 |
Tracklisten | 19 |
Media Control AG | 67 |
Hungary Stream Top 40 | 29 |
IRMA | 4 |
Japan Hot 100 | 95 |
Single Top 100 | 57 |
RIANZ | 2 |
VG-lista | 27 |
AFP | 21 |
RIAS | 2 |
Official Charts Company | 16 |
Singles Digitál Top 100 | 45 |
Sverigetopplistan | 31 |
Schweizer Hitparade | 51 |
UK Singles Chart | 6 |
Billboard Hot 100 | 1 |
Billboard Adult Contemporary | 12 |
Billboard Adult Top 40 | 8 |
Billboard Hot Rock Songs | 1 |
Billboard Mainstream Top 40 | 17 |
Streaming Songs Billboard | 1 |
Rolling Stone Top 100 | 1 |
Зноскі
- ↑ McHenry, Jackson (2020-07-23). "Taylor Swift Wants to Sell You a 'Cardigan' Cardigan". Vulture. Праверана 2020-07-23.
- ↑ Taylor Swift's 'Folklore' might be the best album of her entire career . Insider. — «"While 'Cardigan' isn't what I thought this album would be like sonically, I'm overjoyed at how clearly singer-songwriter this album already is. I've been waiting years for Swift to make a lyrical marvel set to acoustic, warm, folksy instrumentals and it's here."»
- ↑ Taylor Swift releases new album, 'Folklore,' and video for 'Cardigan' . ABC News. — «"'Folklore' is an emotionally raw album that showcases Swift exploring a new soft rock/folk sound, which is heard her new single 'Cardigan.'"»
- ↑ folklore Is Taylor Swift’s Smoldering Pop Rebellion — Finally . Spin (24 ліпеня 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
- ↑ Today's Hits (англ.). Apple Music. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2020. Праверана 29 ліпеня 2020.
- ↑ Cohen, Jess (2020-07-24). "Taylor Swift's Folklore Album Lyrics Decoded: Love, Loss and a "Mad Woman"". E! Online. Праверана 2020-07-26.
- ↑ Reilly, Nick (2020-07-23). "Taylor Swift to release surprise eighth album 'Folklore' tonight". NME. Праверана 2020-07-23.
- ↑ Haylock, Zoe. Surprise! Taylor Swift Is Dropping a Quarantine Album Tonight . Vulture. United States: Vox Media (23 ліпеня 2020). Праверана 23 ліпеня 2020.
- ↑ Taylor Swift Drops Magical 'Cardigan' Video Off New Album 'Folklore': Watch . Billboard (24 ліпеня 2020). Праверана 24 ліпеня 2020.
- ↑ Huber, Eliza. Will Prairie & Cottagecore Fashion Define Taylor Swift’s Folklore Era? (англ.). Refinery29 (24 ліпеня 2020). Праверана 27 ліпеня 2020.
- ↑ Strauss, Matthew. Taylor Swift Releases New Album folklore: Listen and Read the Full Credits (англ.). Pitchfork. Праверана 24 ліпеня 2020.
- ↑ а б в г Shaffer, Claire (July 31, 2020). "Taylor Swift's Cinematographer: How We Shot 'Folklore' Video During a Pandemic". Rolling Stone. Праверана August 2, 2020.
- ↑ а б Spanos, Brittany; Legaspi, Althea (July 24, 2020). "Taylor Swift Blends Fantastical With Personal in 'Cardigan' Video". Rolling Stone. Праверана July 29, 2020.
- ↑ Ahlgrim Callie, Larocca Courteney (2020-07-24). "Taylor Swift's 'Folklore' might be the best album of her entire career". Insider. Праверана 2020-07-24.
- ↑ Taylor Swift: folklore (англ.). Pitchfork. Праверана July 28, 2020.
- ↑ Snapes, Laura (July 24, 2020). "Taylor Swift: Folklore review – bombastic pop makes way for emotional acuity". The Guardian. Праверана July 24, 2020.
- ↑ Gutowitz, Jill (July 24, 2020). "What Is Every Song on Taylor Swift's folklore Actually About?". Vulture. Праверана July 26, 2020.
- ↑ Mylrea, Hannah. Every Taylor Swift song ranked in order of greatness (англ.). NME (8 верасня 2020). Праверана September 17, 2020.
- ↑ Medlicott, Caragh (July 25, 2020). "FOLKLORE BY TAYLOR SWIFT". Wales Arts Review. Праверана July 26, 2020.
- ↑ Johnston, Maura. Taylor Swift forges her own path on the confident 'Folklore' . Entertainment Weekly (24 ліпеня 2020). Праверана July 28, 2020.
- ↑ Vote Now – Nominees for 2020 MTV Video Music Awards
- ↑ Rolli, Bryan. Taylor Swift’s ‘Folklore’ Smashes Spotify Records As It Heads For The Biggest Debut Of 2020 (англ.). Forbes. Праверана 26 ліпеня 2020.
- ↑ Trust, Gary. Taylor Swift Debuts at No. 1 on Hot 100 With 'Cardigan,' Is 1st Artist to Open Atop Hot 100 & Billboard 200 in Same Week . Billboard (3 жніўня 2020). Праверана August 3, 2020.
- ↑ Taylor Swift's 'Folklore' Debuts at No. 1 on Alternative Albums, 'Cardigan' Starts Atop Hot Rock & Alternative Songs . Billboard (3 жніўня 2020). Праверана 4 жніўня 2020.