FN Model 1910
FN Model 1910 — самазарадны пісталет канструкцыі Джона М. Браўнінга, распрацаваны на замену пісталета Browning M1900. Выпускаўся бельгійскай зброевай кампаніяй Fabrique Nationale d’Armes de Guerre (Нацыянальная фабрыка ваеннай зброі) у г. Эрсталь.
Гісторыя
Пісталет быў распрацаваны для бельгійскай кампаніі Fabrique Nationale (FN) і кампаніі Кольт. Апошняя не праявіла цікавасці да гэтай мадэлі, і вытворчасць засяродзілася ў Бельгіі. Першапачаткова мадэль 1910 выпускалася пад патрон 7,65×17 мм, а з 1912 года і пад 9×17 мм.
Мадэль прадавалася вельмі добра: колькасць асобнікаў, пабудаваных як для мадэляў 1910, так і для мадэляў 1922 года, склала больш за 700 000 штук кожная. Мадэль 1910 прадавалася на грамадзянскім рынку, мадэль 1922 — у асноўным для вайскоўцам і паліцыі. Ён выкарыстоўваўся ў якасці службовага пісталета паліцыяй Заходняй Германіі да 1950-х гадоў і чыгуначнай паліцыяй да 1970-х гадоў. З падзеннем папулярнасці калібраў 7,65×17 мм і 9×17 мм упалі і продажу Browning 1910/1922. Вытворчасць спынілася ў 1976 годзе.
Падчас Другой сусветнай вайны Вермахт захапіў у Бельгіі пэўную колькасць пісталетаў тып 1910, і пераназваў іх пісталетам 621 (б).
Апісанне
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b0/Browning_1910_demontiert.jpg/220px-Browning_1910_demontiert.jpg)
Асноўнае адрозненне дадзенага пісталета ад папярэдніх канструкцый Браўнінга заключаецца ў кампаноўцы. Зваротная спружына (упершыню ў серыйным пісталеце) размешчана вакол ствала, за кошт чаго значна зменшыліся габарыты засаўкі-кажуха і зброі ў цэлым. Пасля такое рашэнне, дзякуючы якому зменшылася колькасць дэталяў і габарыты пісталета, была выкарыстана ў пісталетах іншых сістэм. Недахопам такой схемы з’яўляецца перагрэў зваротнай спружыны пры працяглай і хуткаснай стральбе, страта ёю сваіх механічных якасцяў, з прычыны чаго можа парушыцца праца аўтаматыкі. Але для кішэннага пісталета, не прызначанага для вядзення працяглага бою, гэта неістотна.
У 1922 годзе, па замове Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, быў выпушчаны новы варыянт мадэлі 1910 з падоўжаным ствалом і дзяржальняй, якая змяшчае магазін большай ёмістасці, які атрымаў найменне FN Browning 1922. Яго магазін змяшчаў 9 патронаў 7,65×17 мм або 8 патронаў 9×17 мм. Мадэль 1922 г. складалася на ўзбраенні ў войсках некалькіх еўрапейскіх краін.
Абодва варыянты пісталета былі шырока распаўсюджаныя ў якасці грамадзянскай, паліцэйскай і армейскай зброі, і карысталіся вялікай папулярнасцю ў Еўропе да канца Другой сусветнай вайны і нават пасля, а іх вытворчасць працягвалася аж да 1983 года ў розных варыянтах, у тым ліку з рэгуляванымі прыцэльнымі прыстасаваннямі. У Іспаніі, Кітаі і іншых краінах вырабляліся шматлікія копіі і перайманні, больш ці менш адпаведныя арыгіналу.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7f/FN1922.jpg/220px-FN1922.jpg)
Вядомыя ўзоры
- З пісталета Browning M1910, серыйны нумар 19074 пад патрон .380 ACP[1], Гаўрыла Прынцып застрэліў у Сараеве эрцгерцага Фердынанда, што стала падставай да Першай сусветнай вайны. Аднак паводле іншых звестак, пісталет быў выраблены пад патрон .32 ACP, што дагэтуль выклікае падставы для спрэчак[2]. Пісталет № 19074, легальна набыты ў Бялградзе разам з трыма іншымі такімі ж браўнінгамі для арганізацыі Чорная Рука, захоўваецца ў Венскім ваенна-гістарычным музеі.
- З пісталета Browning M1910 6 мая 1932 года рускім эмігрантам Паўлам Гаргулавым быў застрэлены прэзідэнт Францыі Поль Думер[3]. Пісталет знаходзіцца ў Музеі гістарычных калекцый паліцэйскай прэфектуры.
- З пісталета падобнага тыпу 5 верасня 1935 года Карлам Вайссам быў застрэлены губернатар штата Луізіяна Х’юі Лонг[4].
- Вядомая удзельніца камуністычнага нідэрландскага супраціву пад час Другой Сусветнай вайны Хані Шафт выкарыстоўвала мадэль M1922 (мадэфікацыя Browning M1910) падчас сваіх забойстваў.
- 19 студзеня 2009 года, у Расіі, з пісталета такога тыпу было здзейснена гучнае забойства адваката Станіслава Маркелава і журналісткі Анастасіі Бабуравай.
Спасылкі
- ↑ {загаловак}. — 2011.
- ↑ {загаловак}. — 2004. — ISBN 1851094709.
- ↑ {загаловак}. — 2014. — ISBN 978-0-19-939421-0. Архівавана 15 лютага 2017 года.
- ↑ Huey Long Death Gun, Speechifying Statue, Baton Rouge, Louisiana . Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2016. Праверана 2 лютага 2017.