Fearless (альбом Тэйлар Свіфт)
Fearless | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
студыйны альбом Тэйлар Свіфт | ||||||||||
Дата выпуску | 11 лістапада 2008 года | |||||||||
Запісаны | 2007—2008 | |||||||||
Жанр | кантры, кантры-поп | |||||||||
Працягласць | 53:33 | |||||||||
Прадзюсар | Скот Барчэтта, Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт | |||||||||
Лэйбл | Big Machine | |||||||||
|
||||||||||
Храналогія Тэйлар Свіфт | ||||||||||
|
«Fearless» — другі студыйны альбом амеріканскай кантры-спявачкі Тэйлар Свіфт, выдадзены 11 лістапада 2008 года. Альбом дэбютаваў у чарце «Billboard 200» адразу на першым месцы, разышоўшысь за першы тыдзень продажаў рэкордным для 2008 года тыражом у 592 304 асобнікаў. Па выніках года ён стаў самым камерчыскі паспяховым альбомам у ЗША.[1]
Стварэнне і рэліз
Тэйлар Свіфт самастойна напісала 7 з 13 кампазіцый альбома, а таксама ўдзельнічала ў напісанні астатніх 6 песень. Таксама Тэйлар прадзюсіравала альбом разам з Натанам Чепманом. Пры стварэнні альбома выкарыстоўвалісь гітары, банджа і скрыпкі.
«Fearless» быў упершыню выпушчаны ў продаж у ЗША і Канадзе 11 лістапада 2008 года. Затым рушылі ўслед рэлізы ў Аўстраліі, Італіі, Вялікабрытаніі і іншых краінах:
- ЗША і Канада — 11 лістапада 2008
- Аўстралія — 15 лістапада 2008
- Ірландыя, Італія і Тайвань — 6 сакавіка 2009
- Вялікабрытанія і Філіпіны — 8 сакавіка 2009
- Індыя — сакавік 2009
- Новая Зеландыя — 9 сакавіка 2009
- Нідэрланды і Бельгія — 11 сакавіка 2009
- Мексіка — 17 сакавіка 2009
- Еўропа — 20 сакавіка 2009
- Бразілія і Іспанія — 31 сакавіка 2009
- Германія — 15 мая 2009
- Японія — чэрвень 2009
Крытычныя водгукі
У асноўным «Fearless» атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў. Па данных сайта Metacritic, які спецыялізуецца на рэцэнзіях, альбом набраў 73 бала са 100 магчымых.[2] Газета Newsday прысвоіла альбому рэйтынг «А» з фармулёўкай «мудра не па гадах» («wise beyond her years»), Джэймс Рыд з газеты The Boston Globe даў станоўчы водгук. Сайт Allmusiс звярнуў увагу на тое, як Свіфт піша свае песні, і адзначыў, што гэты альбом «вырас» у параўнанні з папярэднім.[3] Часопіс Rolling Stone паставіў «Fearless» на 39-е месца ў спісе 50 лепшых альбомаў 2008 года.[4]
Сінглы
«Love Story» была выпушчана як лід-сінгл з альбома ў верасні 2008 года і не паступаў у продаж у іншых краінах да вясны 2009 года. Адначасова з выпускам сінгла быў пушчаны ў ратацыю відэакліп. Песня стала вельмі папулярная і заваявала першыя месцы ў мностве чартаў. На цяперашні час «Love Story» з’яўляееца самай прадаванай самастойна напісанай жаночай кампазіцыяй за ўсю гісторыю лічбавай эры, а таксама самай паспяховай кантры-песняй за ўвесь час.
Другі сінгл, «White Horse», з’явіўся ў продажы ў ЗША і Аўстраліі ў лістападзе 2008 года. Песня стала папулярнай, але не змагла паўтарыць поспех папярэдніцы. Паказ відэакліпа стартаваў у лютым 2009 года.
Трэцім сінглам стала песня «You Belong With Me». Яна дасягнула 2 пазіцыі ў Billboard Hot 100, чатыры разы атрымала плацінавы статус, а таксама некалькі намінацый на прэмію Грэмі. На кампазіцыю быў зняты відэакліп, які атрымаў некалькі ўзнагарод, у тым ліку MTV Video Music Awards за «Лепшае жаночае відэа».
З альбома было выпушчана яшчэ два сінгла — «Fifteen» і «Fearless».
Прома-кампанія
У якасці рэкламы новага альбома Тэйлар Свіфт выконвала песні на розных тэлешоў і цырымоніях ўзнагароджання, уключаючы такія перадачы як Saturday Night Live, Late Show with David Letterman і The Ellen DeGeneres Show. Яна таксама выканала песню «Fifteen» разам з Майлі Сайрус на 51 цырымоніі ўручэння прэміі Грэмі. У лютым 2009 года Тэйлар адправілася ў Вялікабрытанію і рэкламавала галоўны сінгл «Love Story» на тэлебачанні і па радыё.
Тур у падтрымку альбома, які атрымай назву «Fearless Tour», пачаўся 23 красавіка 2009 года з выступу ў горадзе Эвансвіл, штат Індыяна. Свіфт выступіла ў 50 гарадах ЗША, а таксама ў адной з школ горада Александрыя, штат Віргінія. Спецыяльныя госці на ўсіх канцэртах — Келлі Піклер і група «Гларыяна».
Спіс кампазіцый
№ | Назва | Аўтар | Працягласць |
---|---|---|---|
1. | «Fearless» | Taylor Swift, Liz Rose, Hillary Lindsey | 4:01 |
2. | «Fifteen» | Swift | 4:54 |
3. | «Love Story» | Swift | 3:55 |
4. | «Hey Stephen» | Swift | 4:14 |
5. | «White Horse» | Swift, Rose | 3:54 |
6. | «You Belong With Me» | Swift, Rose | 3:51 |
7. | «Breathe (разам з Колбі Кэйлат)» | Swift, Colbie Caillat | 4:23 |
8. | «Tell Me Why» | Swift, Rose | 3:20 |
9. | «You’re Not Sorry» | Swift | 4:23 |
10. | «The Way I Loved You» | Swift, Rose, John Rich | 4:04 |
11. | «Forever & Always» | Swift | 3:45 |
12. | «The Best Day» | Swift | 4:05 |
13. | «Change» | Swift | 4:40 |
International bonus tracks | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Працягласць | |||||||
14. | «Our Song» (International version) | 3:24 | |||||||
15. | «Teardrops On My Guitar» (International version) | 3:10 | |||||||
16. | «Should've Said No» (International version) | 4:06 |
Bonus track Japanese edition | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Працягласць | |||||||
17. | «Crazier» | 3:13 |
Bonus tracks UK version of iTunes | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Працягласць | |||||||
18. | «Umbrella (Рыяна і Jay-Z)» (cover version, live sound) | 1:31 | |||||||
19. | «Фрагмент інтэрв'ю» | 2:59 |
Пазіцыі ў чартах
Альбом стартаваў з першай пазіцыі ў некалькіх буйных чартах, уключаючы Billboard 200. «Fearless» некалькі разоў губляў свае пазіцыі, аднак стаў першым з 1999 года альбомам, які займаў першае месца ў гэтым чарце ў агульнай складанасці 11 тыдняў, з якіх 7 ішлі паслядоўна.[5][6] Ён Таксама стаў першым альбомам ў гісторыі кантры-музыкі, які змог пратрымацца на першым месцы ў Billboard 200 больш сямі тыдняў. «Fearless» стаў залатым у Вялікабрытаніі і Новай Зеландыі, плацінавым у Аўстраліі і сем разоў плацінавым ў ЗША.[7]
«Fearless» стаў першым альбомам у гісторыі, якому за адзін год удалося атрымаць 4 прэстыжныя ўзнагароды: American Music Award, Academy of Country Music Award, Country Music Association Award і Грэмі за лепшы альбом года.[8]
Зноскі
- ↑ http://www.billboard.com/charts/hot-100#/charts-year-..
- ↑ Fearless reviews at Metacritic.com(недаступная спасылка)
- ↑ Stephen Thomas Erlewine. Fearless . All Music. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 6 кастрычніка 2016.
- ↑ Rolling Stone | Search Articles, Artists, Reviews, Videos, Music and Movies<!— Загаловак дададзены ботам —>(недаступная спасылка)
- ↑ Swift Makes It Lucky Seven Atop Billboard 200 | Billboard.com
- ↑ Chart Beat: Flo Rida, Atlantic, Mac McAnally | Billboard.com
- ↑ Big Machine: Taylor Swift
- ↑ Taylor Swift Albums Архівавана 4 сакавіка 2016.. starpulse.com