Страўнікавыя авадні (Gasterophilinae) — падсямейства двухкрылых насякомых сямейства Oestridae, якое аб'ядноўвае буйных паразітычных мух, звычайна званых аваднямі.
Таксанамія
Раней гэты таксон разглядаўся ў рангу сямейства Gasterophilidae, у пазнейшых класіфікацыях змяшчаюць у склад сямейства Oestridae у рангу падсямейства[1].
Экалогія
Многія прадстаўнікі гэтай групы ў лічынкавай стадыі паразітуюць у стрававальнай сістэме траваедных. Самы вядомы род Gasterophilus, які ўключае від страўнікавы авадзень вялікі конскі (Gasterophilus intestinalis), шкодзіць коням, аленям і іншым буйным траваедным. Прадстаўнікі афрыканскага роду Cobboldia паразітуюць на сланах, а Gyrostigma — на насарогах.
Крыніцы
↑Pape, Thomas (April 2001). "Phylogeny of Oestridae (Insecta: Diptera)". Systematic Entomology. 26 (2): 133–171. doi:10.1046/j.1365-3113.2001.00143.x. {cite journal}: Пададзена больш чым адно значэнне |DOI= і |doi= specified (даведка)