Kamaedzitca
Камаедзіца | |
---|---|
Жанры |
блэк-метал паган-метал фолк-метал RAC |
Гады | 2002 — нашы дні |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень | беларуская, руская |
Лэйбл | Strong Music Productions |
Склад |
Алег Губіч (Люты) Ігар Шасцярнёў Павел Котаў Максім Шыфрын Антон Кагаткоў |
kamaedzitca.com |
«Камае́дзіца» (Kamaedzitca) — беларускі метал-гурт. Назву атрымаў у гонар язычніцкага свята пакланення мядзведзю.
Па стане на люты 2017 года, гурт выпусціў 6 студыйных альбомаў — «Дзеці Леса» (2004), «Пяруне» (2008), «Вернасць» (2011), «Чалавек планеты» (2011), «Безмолвные слова твои» (2012), «xQzTN 3087» (2014). Таксама гуртом Камаедзіца быў запісаны альбом «Триединство» разам з гуртом Коловрат (Расія) і Арья Варта (Украіна).
У музыцы гурта, акрамя паганскага металу, можна пачуць ноткі такіх стыляў, як мелодык дэз і дэз метал.[1]
Удзельнікі гурта лічаць сябе нацыянал-сацыялістамі, прытрымліваюцца антыхрысціянскіх пазіцыяў, падтрымліваюць ідэі трыадзінства (аб'яднання народаў Украіны, Расіі ды Беларусі, лічачы іх за адзін народ).
Дыскаграфія
Альбомы
- Дзеці леса (2004)
- Пяруне (2008)
- Вернасць (2011)
- Чалавек планеты (2011)
- Безмолвные слова твои (2012)
- xQzTN 3087 (2014)
Супольныя праекты
- Hard Life Heavy Music. Metallection III (2004)
- Триединство (2012)
Іншае
Удзельнікі
- Алег Губіч (Люты): спеў, жалейка, флейта
- Ігар Шасцярнёў: гітара, клавішы
- Павел Котаў: гітара
- Максім Шыфрын: бас-гітара
- Антон Кагаткоў: ударныя
Зноскі
- ↑ Kamaedzitca / Metalmap.by Архівавана 6 лютага 2017.
Літаратура
- Д.П. «KAMAEDZITCA» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 151. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.