Kerbal Space Program
Kerbal Space Program | |
---|---|
![]() | |
Распрацоўшчык |
![]() |
Выдаўцы | Squad[d], Take-Two Interactive[d] і Private Division[d] |
Дата анонсу | 24 чэрвеня 2011[1] |
Дата выпуску |
![]() |
Апошняя версія |
|
Жанр | касмічны сімулятар |
Тэхнічныя даныя | |
Платформа | Microsoft Windows, Mac OS X, Linux, PlayStation 4, Xbox One |
Гульнявы рухавік | Unity |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня, sandbox |
Мовы інтэрфейсу | англійская, японская мова, нямецкая, французская, італьянская мова, іспанская, путунхуа[d], руская і бразільскі варыянт партугальскай мовы |
Носьбіт | Steam ці лічбавая дыстрыбуцыя праз KSP Store |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура, камп’ютарная мыш і геймпад |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Kerbal Space Program («Кербінская касмічная праграма»), ці скарочана KSP — камп’ютарная гульня у жанры касмічнага сімулятара для Microsoft Windows, Mac OS X, Linux, PlayStation 4 і Xbox One, якая была выпушчана 25 красавіка 2015. Распаўсюджваецца з дапамогай лічбавай дыстрыбуцыі у афіцыйнай краме KSP Store[2], а з 20 сакавіка 2013 года даступна ў Steam. Скарочаная магчымасцямі версія 0.18.3 застаецца ў вольным доступе ў якасці дэмаверсіі. KSP мае падтрымку мадыфікацый, большасць з якіх змешчаны на афіцыйным вэб-сайце модынгу: SpacePort Архівавана 6 снежня 2012..
Геймплэй
Kerbal Space Program — гэта шматжанравая гульня, у якой гулец стварае сваю касмічную праграму. Гульцу патрэбна стварыць і пабудаваць касмічны карабель ці ракету, здольную даставіць экіпаж спачатку ў космас і на іншыя планеты. У распараджэнні маюцца шматлікія часткі і камплектуючыя, якія можна выкарыстоўваць для зборкі карабля. Кожная частка мае сваю функцыю і ўплывае на магчымасці карабля ў палёце. Таксама прысутнічае ангар для гарызантальнай зборкі звычайных караблёў і арбітальных самалётаў.
Караблі кіруюцца «кербанаўтамі», жыхарамі планеты Кербін[3]. Асноўнымі навігацыйным прыборам у гульні з’яўляецца «навігацыйны шар»(англ.: Navball), аналаг авіягарызонта з адлюстраваннем вектару і антывектару хуткасці, вектару на мэту, хуткасці і курсу (хуткасць карабля паказваецца адносна паверхні, цэнтру нябеснага цела альбо абранай мэты), альтыметр, паказальнік вертыкальнай хуткасці з лагарыфмічнай шкалой. Таксама ў кабіне прысутнічае ўказальнік радарнай вышыні.
У версіі 0.22 быў даданы рэжым кампаніі (Career Mode). Падчас гульні патрэбна зарабляць «ачкі навукі» (Science) з дапамогай розных навуковыя эксперыментаў і даследаванняў біёмаў. Ачкі навукі дазваляюць гульцу адкрываць новыя дэталі і прыборы, развіваючы «дрэва тэхналогій» (Tech Tree).
Зорная сістэма
Кербальская сістэма — адзіная даступная ў гульні зорная сістэма, цэнтральным аб’ектам якой з’яўляецца зорка Кербал у планетнай сістэме, у якой існуюць 5 планет, 9 спадарожнікаў планет і 2 карлікавыя планеты. Толькі Кербін і Лейт маюць атмасферу з кіслародам, і толькі на Кербіне існуе жыццё. У параўнанні з Сонечнай сістэмай, Кербальская сістэма вельмі малая.
Спіс аб’ектаў сістэмы Кэрбол:
- Кербал (англ.: Kerbol), таксама Сонца (The Sun) — цэнтральная зорка сістэмы, вакол якой абарочваюцца планеты. У параўнанні з нашым Сонцам Кербал у 133 разы лягчэй і мае радыус у 3 разы менш сонечнага. Кэрбал меркавана з’яўляецца зоркай галоўнай паслядоўнасці спектральнага класу K (аранжавы карлік), мяркуючы з яе тэмпературы, таксама яна можа быць зоркай класу M (чырвоны карлік), мяркуючы з яе радыусу, а свяцільнасцю падобна на клас G (жоўты карлік). Масай Кэрбол — субкарычневы карлік.
- Моха (англ.: Moho) — самая блізкая да Кербалу планета, аналаг Меркурыя.
- Іў (англ.: Eve) — другая ўнутраная планета, аналаг Венеры.
- Джылі (англ.: Gilly) — невялікі астэроід і адзіны натуральны спадарожнік планеты Іў.
- Кэрбін (англ.: Kerbin) — трэцяя планета, аналаг Зямлі.
- Дзюна (англ.: Duna) — чацвёртая па аддаленасці ад Кербалу планета, аналаг Марса.
- Айк (англ.: Ike) — адзіны натуральны спадарожнік Дзюны, аналаг спадарожнікаў Марса.
- Дрэс (англ.: Dres) — карлікавая планета, варочаецца паміж арбітамі планет Дзюна і Джул трошкі нахіленай і выцягнутай арбітай. Аналагам яе, хутчэй за ўсё, з’яўляецца карлікавая планета Цэрэра з поясу астэроідаў.
- Джул (англ.: Jool) — шостая планета Кербальскай зорнай сістэмы, адзіны газавы гігант у гульне, аналаг Юпітэра. Падобна Юпітэру, планета-гігант Джул мае самую вялікую колькасць натуральных спадарожнікаў.
- Ілу (англ.: Eeloo) — карлікавая планета, якая варочаецца вакол зоркі Кербал за арбітай планеты Джул. Аналаг транснептунавага аб’екта накшталт Плутона.
Гісторыя дадання аб’ектаў:
- 0.10.1: дадана паўнавартасная мадэль зоркі Кербал (раней яна была проста крыніцай святла);
- 0.12.0: даданы першы натуральны спадарожнік Кербіна — Мун;
- 0.15.0: даданы другі спадарожнік Кербіна — Мінмус;
- 0.17.0: даданы 4 планеты і 6 спадарожнікаў — Моха, Іў я яе спадарожнік Джылі, Дзюна і спадарожнік Айк, планета-гігант Джул з чатырма спадарожнікамі: Лэйт, Валл, Ціла і Боп;
- 0.18.0: дадана карлікавая планета Дрэс і пяты спадарожнік Джула — Пол;
- 0.18.2: дадана яшчэ адна карлікавая і самая аддаленая планета — Ілу.
- 0.23.5: даданы пояс астэроідаў.
Мадыфікацыі
Гульня падтрымлівае вялікія магчымасці для модынгу. У выніку гульня прыцягнула значную модынг-суполку, на сённяшні дзень выпушчаны сотні мадыфікацый. Гэтыя змены дадаюць у гульню новую функцыянальнасць, якая дазваляе канструяваць такія аб’екты, як наземныя транспартныя сродкі і самалёты, значна прасцей, чым у асноўнай гульні.
Пачынаючы з версіі 0.14 гульня падтрымлівае вялікі Plugin API, дазваляючы модмэйкерам ствараць часткі, якія загружаюць дадатковы код падчас выканання. Гэты код пашырае магчымасці асноўнай гульні, дазваляючы дадаваць новую функцыянальнасць ці пашыраць ужо існуючую (напрыклад, модулі аўтапілоту ці тэлеметрыя). Плагіны напісаны на C#, як і асноўная гульня.
Неадпаведнасці
У той час як ньютанаўская фізіка змадэлявана ў цэлым рэалістычна, рухавік не дазваляе ўлічваць гравітацыю некалькіх нябесных целаў, а замест гэтага ў пэўным пункце «пераключаецца» на цела з большым гравітацыйным уплывам. Гэта не дазваляе мадэляваць пункты Лагранжа і іншыя сітуацыі, звязаныя з гравітацыйным прыцягненнем некалькіх аб’ектаў. Распрацоўшчыкі пайшлі на гэты кампраміс дзеля павышэння стабільнасці і хуткасці мадэлявання.
Прыцягненне цел з іх памерамі нашмат больш, чым магло б быць у рэальным жыцці, з прычыны велізарнай шчыльнасці іх рэчыва (~56 тонн/м³ у Кэрбіна).
У гульні значна спрошчана аэрадынамічная мадэль, якая не ўлічвае мноства фактараў, такіх як: арыентацыя часткі (толькі для крылаў, у іх іншая аэрадынамічная мадэль, пра іх ніжэй), змяшчэнне яе за іншай часткай (калі адна частка знаходзіцца за іншай, то іх супраціўленне складваецца), крылы ствараюць пад’ёмную сілу незалежна ад арыентацыі (калі крыло паставіць вертыкальна, самалёт усё роўна будзе падымацца), адсутнасць эфектаў экрану/звальвання/штопару і г. д. У выніку атмасферная мадэль непоўная і месцамі нават вар’яцкая, напрыклад, карабель можа лёгка страціць кіраванне пры зваходзе ў шчыльныя слаі атмасферы, пры тым што ў трапасферным палёце ён стабільны, таксама істотная пад’ёмная сіла з’яўляецца толькі ў шчыльных слаях атмасферы, у выніку чаго істотна змяніць курс карабля з дапамогай атмасферы і застацца на арбіце ці прытармазіць, «блінчыкамі» адскокваючы ад атмасферы, рэгуляваць сілу тармажэння вуглом атакі і г. д. не атрымліваецца.
Мадэляванне фізікі ажыццяўляецца злучальным праграмным рухавіком PhysX, які выкарыстоўваецца ў якасці часткі Unity 3D. Унікальная асаблівасць гульні палягае ў тым, што фізічны рухавік павінны правільна апрацоўваць адлегласці ў дыяпазоне не менш 13 парадкаў велічыні і хуткасці парадку некалькіх кіламетраў за секунду, для чаго спатрэбілася некалькі абыходных шляхоў, каб пазбегнуць праблем з вылічальнай устойлівасцю. Некаторыя памылкі такога роду да гэтай пары не вырашаны цалкам.
Запланаваныя магчымасці
Паводле звестак з сайта гульні, некаторыя функцыі плануюцца ў KSP у будучыні[4]. Асноўныя запланаваныя новаўвядзенні:
- пашырэнне спісу нябесных цел (тры газавых гіганты са спадарожнікамі);
- пашырэнне магчымасцяў работы ўнутры карабля;
- новыя тыпы частак карабля;
- паляпшэнне аэрадынамічнай мадэлі;
- пашыраны SDK і дакументацыя;
- надвор’е (аблокі);
- гарады і іншыя геаграфічныя арыенціры;
- паляпшэнне і пашырэнне гукавых эфектаў;
- сумесная гульня (будзе дадана пасля выпуску гульні);
Магчымасці, якія ніколі не з’явяцца ў гульні:
- зброя і ваенныя функцыі;
- аўтапілот;
- пазаземныя цывілізацыі;
- тэрафармаванне;
- сімуляцыя пунктаў Лагранжа;
- вялікія і праўдападобныя памеры астранамічных аб’ектаў;
- пераход на іншы фізічны ці гульнявы рухавік.
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20160304100521/http://kerbalspace.tumblr.com/post/6872084213/first-release-is-up
- ↑ KSP Store — Kerbal Space Program (англ.). Squad. Праверана 6 ліпеня 2013.
- ↑ KSP 0.16 — One Small Step for Kerbalkind… (англ.)(недаступная спасылка). Kerbal Space Program Blog. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2012. Праверана 7 ліпеня 2013.
- ↑ Planned features - Kerbal Space Program Wiki(недаступная спасылка). Kerbalspaceprogram.com (6 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт гульні
- Афіцыйны сайт Squad
- Kerbal SpacePort Архівавана 6 снежня 2012.
- Kerbal Space Program у краме Steam
- Афіцыйны «Kerbal Space Program Wiki»
- Anthony Gallegos. Five Ridiculous Upcoming Games Control sharks, fight dinosaurs, and other insane things to do in upcoming titles. (англ.)(недаступная спасылка). IGN.com (20 апреля 2012 года). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2012. Праверана 2 октября 2012.
- Luke Plunkett. Will You Help These Stupid Aliens Into Space? (англ.)(недаступная спасылка). Kotaku (18 июля 2011 года). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2012. Праверана 2 октября 2012.
- Jim Rossignol. Trans-Lunar: Kerbal Space Program (англ.)(недаступная спасылка). Rock, Paper, Shotgun (12 июля 2011 года). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2012. Праверана 2 октября 2012.
- Armaan Khan. Kerbal Space Program Review (англ.)(недаступная спасылка). truepcgaming (26 декабря 2011 года). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2012. Праверана 2 октября 2012.
- Mike Nelson. Become a Terribly Awesome Rocket Scientist With Kerbal Space Program (англ.)(недаступная спасылка). GameSpy (29 марта 2012 года). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2012. Праверана 2 октября 2012.
- Sterling Aiayla Lyons. Hands-on: Kerbal Space Program (англ.)(недаступная спасылка). en:Destructoid (20 августа 2011 года). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2012. Праверана 2 октября 2012.
- Sterling Aiayla Lyons. Revisiting the Kerbal Space Program (англ.)(недаступная спасылка). en:Destructoid (2 мая 2012 года). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2012. Праверана 2 октября 2012.