Lady Pank
Lady Pank | |
---|---|
![]() «Lady Pank» атрымлівае сваю зорку на Алеі зорак Фестывалю польскай песні ў Аполе (2007 год). | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | рок-музыка |
Гады |
1981—1991 1994 — наш час |
Краіна |
![]() |
Горад | Уроцлаў |
Адкуль | Варшава |
Мова песень | польская |
Лэйблы | Agencja Artystyczna MTJ[d] |
Склад | |
Былыя ўдзельнікі |
Эдмунд Стасяк Павал «Галка» Мельчарэк Анджэй Поляк |
lady-pank.com.pl (польск.) | |
![]() |
«Lady Pank» — польскі рок-гурт, створаны ў 1981 годзе ва Уроцлаве Янам Барысевічам і Анджэям Магільніцкім . Адзін з самых папулярных гуртоў у гісторыі польскага року.
Калектыў выпусціў больш за 20 альбомаў і дзясяткі сінглаў, у прыватнасці, «Mniej niż zero », «Wciąż bardziej obcy», «Kryzysowa narzeczona». Назва гурта паходзіць ад назвы першага запісу «Mała Lady Punk» (з некалькі змененым напісаннем). Першы афіцыйны канцэрт пад шыльдай «Lady Pank» гурт гуляў у чатырохасобавым складзе (Ян Барысевіч — вакал, гітара; Эдмунд Стасяк — гітара; Павал «Галка» Мельчарэк — бас-гітара; Анджэй Поляк — барабаны) 14 жніўня 1982 года з нагоды адкрыцця студэнцкага клуба «Park»[A].
Музыканты
Склад групы некалькі разоў змяняўся. Заўсёды, аднак, у камандзе выступалі Ян Барысевіч і Януш Панасевіч (з восені 1982 года, пасля завяршэння абавязковай ваеннай службы). У перыяд найбольшай папулярнасці ў камандзе выступалі таксама Павел Мсціслаўскі (бас-гітара), Эдмунд Стасяк (рытм-гітара) і Яраслаў Шлягоўскі (барабаны). У гэтым складзе каманда дамаглася найбольшых поспехаў[1].
Цяперашні склад
- Ян Барысевіч — сола-гітара, вакал
- Януш Панасевіч — вакал
- Куба Яблонскі — барабаны
- Кшыштаф Келішкевіч — бас-гітара
Дапаможны склад
- Міхаіл Сітарск — электрагітара, пастаянны «sideman»
- Войтэк Ольшак — клавішныя (часова)
- Марцін Навакоўскі — саксафон (часова)
Гісторыя
Гурт «Lady Pank» быў заснаваны ў канцы 1981 года, неўзабаве пасля сыходу з гурта «Budka Suflera» гітарыста і кампазітара Яна Барысевіча і аўтара тэкстаў Анджэя Магільніцкага.
Заўвагі
- ↑ На самой справе, гэта быў чацвёрты канцэрт пасля канцэртаў у Познані («Arena Rock»), Свінауйсце, Варшаве — клуб «Accent»; шосты канцэрт гурт гуляў у Ясле.
Зноскі
- ↑ Sklady «Lady Pank» (польск.).
Спасылкі
- Афіцыйны сайт гурта
- Lady Pank Архівавана 10 лютага 2022. y Архіве Польскага Року