M16
M16 | |
---|---|
![]() M16A1 | |
Апісанне | |
Тып: | Аўтамат |
Краіна: | ЗША |
Гады эксплуатацыі: | з 1961 года |
Гісторыя мадэлі | |
Канструктар: | Юджын Стонэр |
Серыйны выпуск: | з 1964 |
Выраблялася: | Armalite; Colt; FN Herstal |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 3.40 кг (М16A4) |
Даўжыня, мм: |
986 (M16A1)
|
Калібр, мм: | 5.56 мм |
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: |
986 (M16A1)
|
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона | |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b8/M16a1m16a2m4m16a45wi.jpg/300px-M16a1m16a2m4m16a45wi.jpg)
M16 — сямейства адной з самых распаўсюджаных штурмавых вінтовак свету. Выкарыстоўвае патрон 5,56×45 NATO. Першыя спробы распрацоўкі пачынаюцца ў 1957 годзе, доследныя адзінкі створаны ў 1959. Стаіць на ўзбраенні арміі ЗША з 1964 года.
Гісторыя
У 1950-я гады ўзнікла неабходнасць ў аўтаматах меншага калібру, паўстала задача вынайсці аўтамат пад калібр.22 (5,56 мм). Першапачаткова праца па разработцы была аддадзена канструктару кампаніі Armalite Division of the Fairchild Aircraft Corp — Юджыну Стонэру(Eugene Stoner), у выніку здзейсненна карнявая спроба мадэрнізаваць вінтоўку AR-10 пад новы калібр, і ўжо ў 1958 годзе першыя вопытныя вінтоўкі AR-15 пабачылі свет, пачынаюцца іспыты. У тым жа годзе правы на выраб гэтай аўтаматычная вінтоўкі прададзены кампаніі Colt's Patent Firearms Manufacturing Company, якая і пачынае выраб гэтай вінтоўкі(крыху паздней названую як M16).
Мадыфікацыі
- M16 — арыгінальная версія, пазначэнне M16 дадзена па выніках конкурсу вінтоўцы AR-15.
- M16A1 — мадыфікацыя M16 са з'яўленнем механізму дасылання затвору, удасканаленага буфера сцябла затвору, лепшага полымягасіцеля, храміраванага пакрыцця затвору, прыліва для штык-нажа.
- М231 — мадыфікацыя, створаная ў 1979 годзе на базе M16A1. Прызначалася для ўстаноўкі на бронетэхніку.
- M16A2 — мадыфікацыя M16A1 пад патрон SS109/М855.
- «Colt Kommando» М733 — скарочаная мадыфікацыя M16A2.
- M16A3 — мадыфікацыя M16A2 з рэжымам бесперапыннага агню.
- M16A4 — мадыфікацыя M16A2 з устаноўленай планкай Пікаціні.
- M4 — скарочаная версія M16A2 (даўжыня ствала — 368 мм) з умацаваным дульным тормазам і тэлескапічным складным прыкладам.
- M4A1 — мадыфікацыя M4, з магчымасцю стрэльбы чэргамі.
- CAR15 — серыя штурмавых вінтовак кампаніі Colt.
- SR-47 — мадыфікацыя AR-15, створаная кампаніяй Knight's Armament Company, пад патрон 7,62×39 мм.
- LR-300 — мадыфікацыя, створаная кампаніяй Z-M Weapons.
Распаўсюджанасць
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/dc/M16_operators_of_the_world.svg/700px-M16_operators_of_the_world.svg.png)
Аб'яднаныя Арабскія Эміраты
Аман
Аргенціна
Аўстралія
Афганістан
Багамы
Балівія
Бангладэш
Барбадас
Батсвана
Бахрэйн
Беліз
Боснія і Герцагавіна
Бразілія
Бруней
В'етнам
Вялікабрытанія
Гана
Гандурас
Гватэмала
Грузія
Грэнада
Грэцыя
Дамініканская Рэспубліка
Данія
Егіпет
Емен
Заір
Злучаныя Штаты Амерыкі
Ізраіль
Інданезія
Індыя
Ірак
Ісландыя
Італія
Іарданія
Калумбія
Камбоджа
Камерун
Канада
Катар
Коста-Рыка
Кувейт
Лаос
Латвія
Лесота
Ліберыя
Ліван
Літва
Ліхтэнштэйн
Малайзія
Мальдывы
Марока
Мексіка
Нарвегія
Непал
Нігерыя
Нідэрланды
Нікарагуа
Новая Зеландыя
Пакістан
Панама
Папуа — Новая Гвінея
Перу
Гаіці
Рэспубліка Карэя
Сальвадор
Саудаўская Аравія
Сінгапур
Тайланд
Туніс
Турцыя
Уругвай
Усходні Тымор
Фіджы
Філіпіны
Францыя
Чылі
Шры-Ланка
Ямайка
Японія