Мальвакветныя
Мальвакветныя | ||||||||||||
![]() Pimelea | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Malvales Dumort., 1829 | ||||||||||||
|
Мальвакветныя (Malvales) — парадак кветкавых раслін.
Дрэвы, хмызнякі і травы парадку мальвакветныя маюць чарговыя, рэдка супраціўныя простыя ці (радзей) складаныя лісты з прылісткамі. Маладыя часткі раслін нярэдка пакрыты шматлікімі зорчатымі валаскамі. У парэнхімных тканках звычайна слізевыя клеткі, поласці ці каналы. Кветкі ў рознага роду цымозных суквеццях, але нярэдка адзіночныя, большай часткай двухполыя, актынаморфныя, 5-членныя, з двайным калякветнікам. Чашалісцікі свабодныя ці зрослыя. Пялёсткі звычайна свабодныя, у бутоне часта скручаныя. Тычынкі, як правіла, у 2 кругах; знешні круг часта адсутнічае ці ператвораны ў стамінодыі, а колькасць членаў унутранага круга звычайна павялічана, і яны зрастаюцца або ніцямі ў калонку вакол гінецэя, або ў некалькі пучкоў. Гінецэй цэнакарпны, звычайна з многіх карпел. Завязь верхняя, шматгняздовая з адным або многімі семязачаткамі ў кожным гняздзе ці на кожнай плацэнце. Плады сухія каробачкі ці мясістыя або аднанасенныя арэхі ці ягады.
Зноскі
Літаратура
- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6