Міртакветныя

Міртакветныя

Quisqualis indica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Myrtales Rchb. (1828)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27072
NCBI  41944
EOL  4328
FW  54926

Міртакве́тныя (Myrtales) — парадак двухдольных раслін групы разіды.

Апісанне

Дрэвы, хмызнякі і травы з процілеглымі, радзей чарговымі, рэдка кальчаковымі простымі, большай часткай цэльнымі лістамі, звычайна з больш ці менш рудыментарнымі прылісткамі.

Кветкі двухполыя, актынаморфныя ці больш-менш зігаморфныя, большай часткай 4- ці 5-членныя, звычайна з больш ці менш развітым гіпантыем, з двайным калякветнікам, іншы раз беспялёсткавыя. Чашачка ў выглядзе лопасцей гіпантыя, ці вельмі рэдукаваная. Пялёсткі паміж сабой свабодныя, чаргуюцца з чашалісцікамі. Тычынкі шматлікія. Гінецэй паракарпны ці, часцей, другаснасінкарпны, з двух-многіх (часта 4 ці 5) карпел, са стылодыямі, зрослымі ў слупок. Завязь верхняя, паўніжняя ці ніжняя, ад шматгняздовай да 1–2-гняздовай, звычайна з (1)2-многімі семязачаткамі на кожнай карпеле. Плады розных тыпаў

Сістэматыка

Сістэма класіфікацыі APG II (2003) вылучае наступныя сямействы, якія адносяцца да парадку міртакветных:

Больш ранняя сістэма класіфікацыі Кронквіста (1981) для парадку міртакветных выглядала наступным чынам:

Галерэя

Зноскі

Літаратура

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. — ISBN 978-985-439-644-6.
  • Прусакова Б. М. Міртакве́тныя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 390. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  • Ми́ртовые // Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 365. — 831 с. — 100 000 экз.

Спасылкі