NSU Spider
NSU Spider — легкавы аўтамабіль, які выпускаўся NSU Motorenwerke з 1964 па 1967 год. Першы аўтамабіль з ротарна-поршневым рухавіком[1].
Гісторыя
Цягам 50-х гадоў кампанія NSU займалася распрацоўкай ротарна-поршневага рухавіка. Агрэгат увесь час дапрацоўваўся, удасканальваўся тэхнічна і нарэшце быў усталяваны на NSU Prinz. Улетку 1959 гады прататып з новым рухавіком выправіўся на выпрабаванні. Пазней рухавік усталявалі на купэ NSU Sport Prinz.
Кабрыялет створаны на базе Sport Prinz і стаў першай серыйнай машынай з ротарна-поршневым рухавіком. Аўтамабіль быў прадстаўлены на аўтасалоне ў Франкфурце ў верасні 1963 года. Выпускаўся з верасня 1964 па ліпень 1967 года, аднак яшчэ год пасля фактычнага заканчэння вытворчасці, да 31 ліпеня 1968 года, мадэль заставалася ў завадскім прайс-лісце. Было выраблена 2375 аўтамабіляў[1].
1964 | 1965 | 1966 | 1967 |
---|---|---|---|
152 | 923 | 581 | 719 |
Канструкцыя
NSU Spider выпускаўся выключна з двухдзверным кузавам кабрыялет, створаным на базе NSU Sport Prinz. Акрамя складнога даху, знешне аўтамабіль адрозніваўся ад купэ наяўнасцю радыятарнай рашоткі спераду. Кузаў фарбавалі ў адзін з двух колераў: чырвоны або белы.
Рухавік размешчаны ззаду над задняй воссю. Для таго, каб збалансаваць размеркаванне вагі, радыятар і бензабак усталяваны ў пярэдняй частцы кузава. Акумулятар размешчаны пад сядзеннем.
Рухавік быў лёгкім і кампактным. Разам з каробкай перадач, генератарам і стартарам, агульная вага сілавога агрэгата складала ўсяго 125 кілаграмаў. Дзякуючы малым памерам матора машына мае багажнікі і спераду, і ззаду.
Каробка перадач усталявана перад задняй воссю. Рычаг пераключэння перадач знаходзіцца ў сярэдзіне салона на падлозе. Счапленне — сухое, аднадыскавае. Прывад — на заднія колы.
Агульныя | |
---|---|
Кузаў | апорны, сталёвы, двухдзверны кабрыялет |
Маса без нагрузкі, кг | 700 |
Макс. дазволеная маса, кг | 950 |
Габарыты: даўжыня × шырыня × вышыня, мм | 3580 × 1520 × 1260 |
Колавая база, мм | 2018 |
Каляіна: спераду / ззаду, мм | 1246 / 1227 |
Радыус павароту: налева / направа, м | 9,4 / 9,1 |
Змяшчальнасць паліўнага бака, л | 35 |
Разгон да 100 км/г, с | 16 |
Макс. хуткасць, км/г | 152 |
Расход паліва, л/100 км | 10 |
Рухавік | |
Тып | бензінавы, ротарна-поршневы |
Аб’ём, см³ | 500 |
Магутнасць, к.с. пры аб/хв | 50 к.с. пры 6000 аб/хв |
Макс. круцільны момант | 7,2 кгс·м пры 2500 аб/хв |
Ступень сціску | 1:8,6 |
Карбюратар | Solex 18/32 HHD |
Батарэя | 12 V 55 А·г |
Трансмісія | |
Каробка перадач | чатырохступеньчатая, механічная |
Перадатачныя лікі | I — 3,08, II — 1,77, III — 1,17, IV — 0,85 |
Галоўная перадача | 4,43 |
Шасі | |
Пярэдняя падвеска | незалежная, на папярочных рычагах са спружынамі і стабілізатарам папярочнай устойлівасці |
Задняя падвеска | незалежная, на падоўжных рычагах са спружынамі |
Рулявое кіраванне | рэечнае |
Тармазы | гідраўлічныя спераду: дыскавыя, ⌀ 227 мм ззаду: барабанныя, ⌀ 180 мм |
Дыскі | 3,50x12 |
Шыны | 5,00R12 |
У спорце
У 1966 годзе Карл-Хайнц Пановіц стаў чэмпіёнам Германіі па ралі. У сезонах 1967 і 1968 гадоў Зігфрыд Шпіс станавіўся чэмпіёнам Германіі па ўз’ездзе на пагорак.
Зноскі
- ↑ а б W. Oswald 1979, с. 348.
- ↑ W. Oswald 1979, с. 461, 464.
- ↑ W. Oswald 1979, с. 351.
Літаратура
- Werner Oswald. Deutsche Autos 1945-1975. Alle deutschen Personenwagen der letzten 30 Jahre. — 4. Auflage. — Stuttgart: Motorbuch Verlag, 1979. — 464 с. — ISBN 3-87943-391-7. (ням.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме NSU Spider
- NSU/Wankel Spider (1963-67) im Fahrbericht: Putziger Pionier (ням.). de.motor1.com (1 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
- Překrásné NSU Spider s Wankelem slaví 60 let. Po jeho motoru prahli výrobci z celého světa (чэшск.). autorevue.cz (15 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.