Nintendo DSi
![]() | |
---|---|
![]() | |
Распрацоўшчык | Nintendo |
Вытворца | Nintendo |
Тып | Партатыўная гульнявая сістэма |
Пакаленне | Сёмае |
Дата выхаду |
![]() ![]() ![]() ![]() |
Падтрымка прыпынена | 31 сакавіка 2017 |
Прададзена штук | 28 440 000[1] |
Носьбіт | Nintendo DSi Game Cards |
Аперацыйная сістэма | Nintendo DSi system software[d] |
Анлайн-сэрвіс | Club Nintendo |
Бэстсэлер |
Big Hero 6: Battle in the Bay (23 студзеня 2015) |
Папярэднік | Nintendo DS Lite |
Паслядоўнік | Nintendo DSi XL |
![]() |
Nintendo DSi — партатыўная гульнявая сістэма кампаніі Nintendo, якая стала непасрэдным паслядоўнікам Nintendo DS Lite[2]. Распрацоўка DSi пачалася ў канцы 2006 года, і сістэма была прадстаўлена падчас канферэнцыі Nintendo у кастрычніку 2008 года ў Токіа.
Гісторыя
Распрацоўка Nintendo DSi была пачата ў канцы 2006 года. Каманда павінна была распрацаваць тэму для новага DS у тэрмін да прэзентацыі ў канцы снежня, а ў лютым 2007 года большасць спецыфікацый для чыпсэта павінны былі быць завершаны. 1 лістапада 2008 года DSi была выпушчана ў Японіі. Nintendo адгрузіла 200 тысяч адзінак для японскага запуску DSi і на працягу першых двух дзён больш за 170 тысяч адзінак былі прададзеныя.[3]
Тэхнічныя характарыстыкі
- працэсар: ARM9 (133 МГц)
- памяць: аператыўная — 16 МБ (флэш-памяць 256 МБ)
- дысплей: 256 × 192 пікселяў
- камера: 640 × 480 пікселяў
- батарэя: 840 мАг (9—14 гадзін)
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ https://www.nintendo.co.jp/ir/library/historical_data/pdf/consolidated_sales_e1612.pdf
- ↑ ニンテンドーDSi LL:スペック . Nintendo. Праверана 21 красавіка 2017. (яп.)
- ↑ Nintendo продала полмиллиона DSi за первые 30 дней . CNews (2 снежня 2008). Праверана 21 красавіка 2017. (руск.)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Nintendo DSi