Parotia wahnesi — птушка сямействарайскіх птушак. Назва дадзена ў гонар нямецкага калекцыянера Карла Ванеса (ням.: Carl Wahnes), які адкрыў гэты від у 1906 годзе.
Апісанне
Самец мае вясёлкавую жоўта-зялёную грудку, падоўжаныя чорныя пёры, самка бурая, з чорнай галавой. Памер птушак — прыкладна 43 см у даўжыню. Пра жыццё і звычкі вядома мала. Сілкуецца ў асноўным садавіной і членістаногімі.
Арэал
Гэты від -- эндэмік горных лясоў паўвострава Юон і гор Адальберта на паўночным усходзе Папуа-Новай Гвінеі[1][2].
Размнажэнне
Самец палігамны і выконвае відовішчныя шлюбныя танцы на лясной падсцілцы.
Кладкі, верагодна, утрымліваюць 1, часам 2 яйкі бледнага крэмавага колеру памерам 40 х 26 мм. Яйкі маюць розную структуру палос і кропак.
Ахова
Папуляцыя птушак складае менш за 10 000 дарослых птушак і колькасць працягвае зніжацца, таму від уключаны ў Міжнародную Чырвоную Кнігу.
Зноскі
↑Parotia wahnesi: інфармацыя на сайце Чырвонай кнігі МСАП (англ.)
↑Таксономия и распространение(англ.). Birds-of-paradise (Paradisaeidae). IBC.Lynxeds.com. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2012. Праверана 25 студзеня 2011.