Pax Britannica
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/32/Arthur_Mees_Flags_of_A_Free_Empire_1910_Cornell_CUL_PJM_1167_01.jpg/220px-Arthur_Mees_Flags_of_A_Free_Empire_1910_Cornell_CUL_PJM_1167_01.jpg)
Pax Britannica (даслоўна Брытанскі свет) — перыяд дамінавання Брытанскай імперыі на моры і ў міжнародных адносінах.
Пачынаецца з бітвы пры Ватэрлоа ў 1815 годзе і заканчваецца Першай сусветнай вайной (1914—1918). Вяршыня брытанскай магутнасці прыйшлася на віктарыянскую эпоху (1837—1901).
Гэты перыяд характарызаваўся абвяшчэннем курсу на свабоду гандлю і адмену рабства, кантролем брытанскага флоту над стратэгічнымі марскімі шляхамі і «двухдзяржаўным стандартам». Англійская мова, парламентарызм, тэхналогіі, заканадаўчыя нормы і брытанская сістэма мер і вагі распаўсюджваліся па ўсім свеце.
Пасля аб’яднання Германіі ў 1871 годзе выклік брытанскай гегемоніі кінула Германская імперыя, што дазваляе асобным аўтарам гаварыць аб пераходзе да Pax Germanica. Брытанская гегемонія канчаткова сышла ў мінулае з пачаткам сусветных войн і пераходам статуту вядучай сусветнай прамысловай, гандлёвай і ваеннай дзяржавы ад Вялікабрытаніі да ЗША.
Пікам брытанскай магутнасці стала праўленне каралевы Вікторыі.
Літаратура
- Pugh, Martin. Britain since 1789: a concise history — Macmillan (2004 ed.), 1999. — ISBN 0-312-22359-5.
- Thackeray, Frank. Events that changed Great Britain since 1689 (англ.). — Greenwood Publishing Group, 2002. — ISBN 0-313-31686-4.
- The Federal Union Harper's Magazine Volume 70 (неопр.). — University of Michigan, 1885.