Pliopithecus — вымерлы род чалавекападобных малпаў. Знойдзены толькі іх зубы і фрагменты сківіцаў. Час існавання роду — міяцэн і ніжні пліяцэн Заходняй Еўропы (першая знаходка зробленая ў 1937 годзе ў міяцэне Францыі), Азіі, Афрыкі. Мяркуецца, што прадстаўнікі роду з’яўляюцца нашчадкамі прадстаўнікоў роду Propliopithecus і прамымі продкамі цяпер існуючых гібонаў.
Літаратура
Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 480. — 831 с. — 100 000 экз.