Pomacea canaliculata — від прэснаводных малюскаў класа Бруханогіх (Gastropoda).
Назва
У англійскай і нямецкай мовах Pomacea canaliculata называюць «яблычным слімаком»[1].
Жыццёвы цыкл
Яйцы Pomacea canaliculata
Усяедны. Адкладае яйцы ружовага колеру.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
Паходзіць з Паўднёвай Амерыкі. На сённяшні дзень распаўсюджаны ў трапічных краінах. Знішчае і выцясняе папуляцыі мясцовых малюскаў[2] і шкодзіць насаджэнням рысу і Colocasia esculenta.
Спажыванне непрыгатаванага малюска прыводзіць да заражэння Angiostrongylus cantonensis і захворвання ангіястрангілёзам.
У краі Ісаан, Тайланд, гэтага малюска збіраюць жанчыны і дзеці на працягу дажджлівага сезону ў сажалках, палях і багністых мясцовасцях. У сухі сезон яго трэба даставаць з-пад глею. Сабраных малюскаў мыюць, прапарваюць і аддзяляюць ад ракавіны. Ядуць са смажаным рысам, перцам, рыбным соусам і лаймам[3].