Pseudechis

Pseudechis

Pseudechis australis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pseudechis Wagler, 1830


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  700242
NCBI  8669
EOL  41193
FW  339047

Pseudechis — род змей сямейства Аспіды.

Змеі гэтага роду сустракаюцца па ўсёй Аўстраліі за выключэннем Тасманіі, некаторыя віды сустракаюцца ў Папуа — Новай Гвінеі. Яны засяляюць розныя месцы пражывання ад засушлівых месцаў да балот. Усе віды роду з’яўляюцца небяспечнымі і могуць нанесці патэнцыйна смяротныя ўкусы.

Большасць змей гэтага роду маюць каля 2 метраў у даўжыню і адрозніваюцца па колеры. Некаторыя віды карычневыя, іншыя могуць быць чорнымі. Самыя вядомыя і шырока распаўсюджаныя віды — гэта Pseudechis porphyriacus і Pseudechis australis.

Гэтыя змеі палююць на яшчарак, жаб, птушак, дробных сысуноў і нават іншых змей. Усе віды, акрамя Pseudechis porphyriacus, з’яўляюцца яйцакладучымі.

Віды

  • Pseudechis australis
  • Pseudechis butleri
  • Pseudechis collettii
  • Pseudechis guttatus
  • Pseudechis pailsi
  • Pseudechis papuanus
  • Pseudechis porphyriacus
  • Pseudechis rossignolii
  • Pseudechis weigeli

Зноскі