Pseudoips prasinana

Pseudoips prasinana
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pseudoips prasinana

Даччыныя таксоны
Pseudoips prasinana

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  753417

Pseudoips prasinana — від начных матылькоў з сямейства Nolidae. Згодна іншай класіфікацыі від разглядаецца ў складзе сямейства соўкі.

Апісанне

Размах крылаў 30-56 мм. Пярэднія крылы з завостранай вяршыняй, Афарбоўка крылаў зялёная, з 2-3 касымі бялёсымі паралельнымі лініямі[1].

Арэал

Еўропа і палеарктычная Азія, акрамя паўночных раёнаў[1], уключаючы цэнтральную, усходнюю і паўднёвую Расію, Украіну, еўрапейскую частку Турцыі.

Месцапражыванне

Насяляе шыракалістыя лясы, даліны рэк, лесапалосы, паркі, яры, сады.

Час лёту: першае пакаленне ў маі — чэрвені, другое пакаленне — з сярэдзіны ліпеня да канца жніўня[1].

Біялогія

Матылі актыўныя ноччу, часта могуць прылятаць на крыніцы святла. Вусені зялёныя, тоўстыя. Іх цела конусападобнае, звужанае да канца. Зімуе кукалка.

Кармавыя расліны вусеняў

Гусеніцы сілкуюцца лісцем дуба (Quercus), бярозы (Betula), бука, граба, таполі, а таксама іншых лісцяных дрэў[1].

Зноскі

  1. а б в г Ключко З. Ф. — Совки України / Совки Украины, серия Природа України — Раєвського, Киев, 2006 -ISBN 966-7016-39-0