Radio Znad Wilii
Radio Znad Wilii, Радыё з-над Віліі — літоўская радыёстанцыя, вяшчае на польскай мове з Вільні.
Створана па ініцыятыве Чэслава Акіньчыца. Упершыню выйшла ў эфір 1 ліпеня 1992. Праграмы адрасаваны перадусім да палякаў, што жывуць у Літве.
У эфір выходзяць музычныя праграмы, навіны, дыскусійныя перадачы, конкурсы.
Частата 103,8 FM.
З 22.00 да 23.00 для Ліды, Паставаў, Ашмянаў на хвалях "Радыё з-над Віліі" вяшчае "Еўрапейскае радыё для Беларусі".
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 15 красавіка 2020.