The Little Blues Band
The Little Blues Band | |
---|---|
Жанр | рытм-н-блюз |
Гады | 1991-па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Склад |
Іван Маркаў Яўген Сафоненка Руслан Праўда |
Былыя ўдзельнікі |
Аляксандр Ванькевіч Генадзь Дорфман |
The Little Blues Band — першы беларускі гурт, што пачаў граць класічны рытм-н-блюз.
Гурт створаны ўдзельнікам калектыва «Студия 7» (пазней вядомым як Бонда) Іванам Маркавым у 1991 годзе. Акрамя Маркава ля вытокаў новай каманды стаяў басіст Аляксандр Ванькевіч і барабаншчык Генадзь Дорфман. У 90-я гурт меў плотны канцэртны графік, выступаючы як па Беларусі, так і ў краінах СНД. Арыгінальны склад пратрымаўся да 2000 года. У 2004 годзе калектыў аднавіў канцэртную дзейнасць разам з барабаншчыкам Яўгенам Сафоненка (гурт Flat) і бас-гітарыстам Русланам Праўдай.[1]
Зноскі
- ↑ Ivan Markov & the Little Blues Band в гостях у "Гудвина"(недаступная спасылка) / Interfax.by