Theloderma corticale |
 |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі Падсямейства: | Rhacophorinae |
Від: | Theloderma corticale |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Theloderma corticale |
|
Theloderma corticale — від земнаводных з роду Theloderma сямейства весланогі (Rhacophoridae).
Апісанне
Агульная даўжыня дасягае 7-9 см. Назіраецца палавы дымарфізм: самкі буйней самцоў. Знешні выгляд гэтай амфібіі даволі дзіўны і незвычайны. Усё цела пакрыта пупырышкамі і шыпікамі, дзякуючы чаму паверхня жабы нагадвае кусцікі моху. Афарбоўка складаецца з зялёных і цёмных, амаль чорных шырокіх папярочных палос, размешчаных па чарзе. Морда некалькі пляскатая, выцягнутая і закругленая на канцы. На канцах пальцаў усіх лап прыкметныя развітыя круглыя прысоскі. Плавальная перапонка ёсць толькі на задніх лапах, яна невялікая, дасягае толькі сярэдзіны пальцаў.
Спосаб жыцця
Любіць дажджавыя лясы, невялікія стаячыя вадаёмы, пячоры або паўразбураныя будынкі. Большую частку жыцця праводзіць у вадзе. Сустракаецца на вышыні 700—1500 метраў над узроўнем мора. Актыўная ноччу. Харчуецца насякомымі, перш за ўсё цвыркунамі, конікамі, прусакамі, чарвякамі, матылькамі, мухамі.
Самка адкладае яйцы ў ваду, пад камяні або паваленыя дрэвы.
Распаўсюджанне
Эндэмік В’етнама.
Зноскі
Літаратура
- Zweifel, Robert G. (1998). Cogger, H.G. & Zweifel, R.G.. ed. Encyclopedia of Reptiles and Amphibians. San Diego: Academic Press. hlm. 95-97.