Tuntex Sky Tower
Тантэкс Скай Таўэр англ.: Tuntex Sky Tower | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | Гаасюн, Тайвань |
Будаўніцтва | 1997 |
Прызначэнне | отель, офисы |
Вышыня | 323 м |
Вышыня па шпілі | 378,0 м |
Вышыня па даху | 347,5 м |
Вышыня па верхнім паверсе | 341,0 м |
Колькасць паверхаў | 85 |
Колькасць ліфтаў | 54 |
Плошча |
|
Архітэктар | C.Y. Lee & Partners |
Emporis | 122136 |
SkyscraperPage | 124 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Tuntex Sky Tower (кіт.: 高雄85大樓, англ.: Tuntex Sky Tower) — 85-павярховы небаскроб, размешчаны ў горадзе Гаасюн, Тайвань. Вышыня будынка складае 347,5 метраў, а разам з антэнай — 378 метраў. З’яўляўся найвышэйшым будынкам на Тайвані да ўвядзення ў строй вежы Тайбэй 101 у 2003 годзе.
Небаскроб мае нестандартны дызайн у выглядзе зубца: два асобныя 39-павярховыя корпусы злучаюцца разам і трымаюць цэнтральную вежу, пад якой застаецца пустая прастора. Такім чынам будынак капіруе абрысы кітайскага іерогліфа 高 «Гао» («высокі»), які прысутнічае ў імені горада.
Будынак належыць фірме Tuntex Group. У асноўным складаецца з офісаў, але таксама ёсць жылыя плошчы, гандлёвы цэнтр, гасцініца Splendor Kaohsiung (37-70 паверхі). Назіральная пляцоўка размясцілася на 75-м паверсе небаскроба, у будынку працуюць хуткасныя ліфты, якія за секунду пераадольваюць 10,17 метра. З вежы адкрываецца від на горад, мясцовую раку і прычал.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Tuntex Sky Tower
- Афіцыйны сайт
- Emporis.com