Жывародкі, Лужанкі[1] (Viviparidae) — сямейства прэснаводных бруханогіх малюскаў падкласа пярэдняшчэлепных.
Апісанне
Жывародка балотная (Viviparus contectus) на паштовай марцы Беларусі
Ракавіна вышынёй да 45 мм, шырынёй да 30 мм, круглявая, з конусападобнай верхавінай, 5-6 спіраляў, з вечкам, зялёная ці карычневая, часта з цёмнымі палосамі і жоўтымі плямкамі на вусах і мордачцы. Маленькія, цалкам сфармаваліся малюскі першыя дні знаходзяцца ў празрыстай абалонцы.
Экалогія
Адтуліна ракавіны зачыняецца вечкам, што дае жывародкам магчымасць перажываць неспрыяльныя ўмовы. Маладняк ў жывародкаў развіваецца ў целе маці і выходзіць ужо цалкам сфарміраваны, ад гэтага факту паходзіць назва роду. Жывародкі шырока распаўсюджаныя ў сажалках, часцей за ўсё халодных, з’яўляюцца ачышчальнікамі вадаёмаў. Трымаць у акварыуме можна і пры 20 — 25 градусах.