14-я акруга Парыжа — адна з 20-ці адміністрацыйных акруг французскай сталіцы.
Геаграфічнае становішча
Знаходзіцца на левым беразе Сены ў паўднёвай частцы Парыжа. Уключае кварталы, якія раней адносіліся да мястэчка Жанційі (фр. Gentilly), Манруж (фр. Montrouge) і Ванв (фр. Vanves).