Zündapp KS 750
Zündapp KS 750 | |
---|---|
Вытворца | Zündapp |
Гады выпуску | 1941–1948 |
Тып | Матацыкл з калыскай |
Рухавік | |
Тактавасць | 4 |
Магутнасць, к.с. | 19 кВт (26 к.с.) |
Вікісховішчы | на
Zündapp KS 750 — цяжкі армейскі матацыкл, які вырабляўся ў Германіі ў 1941—1948 гг.
Матацыкл KS750 быў сканструяваны адмыслова для ваенных мэтаў. Выкарыстоўваўся германскай арміяй, звычайна, у складзе разведвальных або асобных матацыклетна-стралковых частак, маглі быць на ўзбраенні ўзводаў кіравання і сувязі штабных рот і батарэй розных воінскіх частак, разведкі, фельдсвязі, палявой жандармерыі. Нараўне з падобнай мадэллю BMW R75 быў адным з характэрных германскіх матацыклаў часоў Другой сусветнай вайны. Каля 70% частак матацыклаў Zündapp KS 750 і BMW R75 былі ўзаемазаменнымі, што вельмі спрашчала пастаўкі войскаў запаснымі часткамі да матацыклаў.
Сілавы агрэгат уяўляў сабой гарызантальны двухцыліндравы рухавік з паветраным астуджэннем і скрынку перадач з чатырма пярэднімі і заднімі перадачамі.
Матацыкл абсталёўваўся каляскай, кола якой мела прывад праз блакаваны дыферэнцыял, тарсіённую падвеску, і тормаз кола ад задняй восі матацыкла. Злева і справа на кузаве мацаваліся сумкі з баепрыпасамі, а ў пярэдняй часткі на спецыяльнай турэлі ўсталёўваліся кулямёты MG-34 або MG-42.
Да 1942 года вырабляўся грамадзянскай прамысловасцю, а ў 1942—1945 гг. — вайсковым ведамствам. Усяго было выпушчана 18.695 матацыклаў Zündapp KS 750 Wehrmachtsgespann[1].
Тэхнічныя характарыстыкі
Агульныя:
- Даўжыня: 2385 мм
- Баявая маса (з каляскай): 0,4 т
- Вага каляскі: 130 кг
- Дапушчальная макс. нагрузка: 0,6 т
- Ёмістасць бака: 23 л
- Сярэдні расход паліва: 6,5 л/100 км
- Запас ходу: 300 км
Рухавік:
- Тып: 2-цыліндравы чатырохтактны з апазітным размяшчэннем цыліндраў
- Аб'ём: 745 куб. см
- Ход поршня: 85 мм
- Магутнасць: 26 к.с./19 кВт
- Сістэма запальвання: магнета
Хадавыя якасці:
- Трансмісія: Карданная галоўная перадача з прывадам на кола каляскі
- Скрынка перадач: 4 хуткасці, 1 паніжальная, 1 задняя
- Тормазы: Пярэдні — Seilzug, Задні і тормаз каляскі — барабанны з гідраўлічным прывадам
- Макс. хуткасць 95 км / г.
- Максімальны вугал пад'ёму: 45 °
- Максімальная глыбіня броду: 425 мм
Зноскі
- ↑ http://www.tehnikapobedy.ru/zuks750.htm Архівавана 14 снежня 2011. Цяжкі матацыкл «Цундапп» KS 750
Літаратура
- c. 521, МАТАЦЫКЛЫ: Сусветная энцыклапедыя. - М: АСТ: АСТ М74 Масква, 2005, ISBN 5-17-035499-1.