Асклепій (па-грэцку: Asklēpios) — бог мэдыцыны й лячэньня ў старажытнагрэцкайміталёгіі. Першапачаткова быў народжаны сьмяротным, але за высокае мэдычнае мастацтва атрымаў неўміручасьць.
Паводле легенды, Асклепій зрабіўся сузор’ем Зьмеядзержнік. Згадваецца ў «Іліядзе». Яму прысьвечаны XVI гімн Гамэра і LXVII арфічны гімн. Дзеючая асоба трагедыі Арыстарха Тэгейскага «Асклепій», камэдыяў Антыфана й Філетэра «Асклепій». Сямейства лекараў у Старажытнай Грэцыі паходзілі, як мяркуецца, ад Асклепія. У прыватнасьці, ягонымі нашчадкамі лічыліся Гіпакрат і Арыстотэль.
Theoi Halioi — старажытнагрэцкі тэрмін для марскіх багоў; Theoi Khthonioi — старажытнагрэцкі тэрмін для багоў апраметнай; Apotheothenai — зьбіральны тэрмін для мужчынаў і жанчынаў, якім была дараваная бесьсьмяротнасьць