Этэ́р (па-старажытнагрэцку: Αἰθήρ — горнае паветра) у старажытнагрэцкайміталёгіі[1] — верхні пласт паветра (неба), месцазнаходжаньне багоў, а таксама ягонае ўвасабленьне (пэрсаніфікацыя) — боства Этэр.
Этэр як частка сьвету — верхні (горны), найбольш лёгкі (тонкі, разрэджаны), празрысты й прамяністы пласт паветра, верхні пласт неба, якім дыхаюць і жывуць багі. Этэр дасягае вяршыні Алімпа, дзе знаходзяцца алімпійскія багі.
Па найбольш папулярнай вэрсыі, бог Этэр быў сынам Эрэба (падземнай Цемры) і Нікты-Ночы, братам Гемэры (Дня)[2].
Па вэрсіі паэмы «Тытанамахія», Этэр і Гемэра былі бацькамі Геі-Зямлі, Урана-Неба[3], Понта (Мора), Акіяна, Тартара. У выкладзе Гігіна, Этэр нарадзіўся ад Хаоса й Імглы[4]. Па іншай вэрсіі, Этэр — бацька Зэўса[5]. Зываецца бацькам вятроў[6].
Крыніцы
^Любкер Ф. Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей. М., 2001. В 3-х т. Т. 1. С. 50
Theoi Halioi — старажытнагрэцкі тэрмін для марскіх багоў; Theoi Khthonioi — старажытнагрэцкі тэрмін для багоў апраметнай; Apotheothenai — зьбіральны тэрмін для мужчынаў і жанчынаў, якім была дараваная бесьсьмяротнасьць