Астапенскі сельсавет

Аста́пенскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Песачанка (на 1 студзеня 1947 году).

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Багушэўскага раёну Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці). 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Аршанскага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Багушэўскага раёну. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Сеньненскага раёну.

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 году — 29

Літаратура