Клюкаўскі сельсавет
Клюкаўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Клюкаўка |
Дата ўтварэньня | 24 верасьня 1926 |
Дата скасаваньня | 10 кастрычніка 2013 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 216 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Клю́каўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Клюкаўка.
Гісторыя
17 ліпеня 1924 году ў Аршанскай акрузе створаны Багушэўскі раён, у складзе якога 20 жніўня 1924 году створаны Дзевінскі сельсавет. У верасьні 1926 году сельсавет перайменаваны ў Клюкаўскі. У сувязі з частковым перафармаваньнем Багушэўскі раён ліквідаваны 8 ліпеня 1931 году, сельсавет далучаны да Аршанскага раёну. Па пастанове ЦВК і СНК БССР ад 12 лютага 1935 году Багушэўскі раён адноўлены. З 9 верасьня 1946 году да 17 сьнежня 1956 году сельсавет знаходзіўся ў складзе Арэхаўскага раёну. З 20 студзеня 1960 году, пасьля скасаваньня Багушэўскага раёну, сельсавет ўвайшоў у склад Аршанскага раёну.[1]
8 красавіка 2004 году ў сельсавет былі ўключаны вёскі Чарняўскія, Сармацак, Слабада скасаванага Стайкаўскага сельсавету[2].
10 кастрычніка 2013 году сельсавет ліквідаваны, населеныя пункты Дзевіна, Замасточча, Іванькова, Клюкаўка, Сармацак, Сафіёўка, Сімахі перададзеныя ў склад Высокаўскага сельсавету; Арашкі, Лісоўскія, Рамальдава, Старына — у склад Арэхаўскага сельсавету; Слабада, Чарняўскія — у склад Межаўскага сельсавету[3].
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 году — 11
Крыніцы
- ^ БАГУШЭЎСК (НАРЫС ГІСТОРЫІ, ЭКАНОМІКІ І КУЛЬТУРЫ) (рас.)
- ^ Аб зьмене адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёнаў Віцебскай вобласьці
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 (рас.)
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 С. 201, 277
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 84